Аргуль (Аргла, Яргла), Аргель (Яргель) — мужчынскае імя.

Argila
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Argo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Аргла, Яргла, Аргель, Яргель
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Аргуль»

Паходжаньне

рэдагаваць

Аргіла (Argila) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -арг- (імя ліцьвінаў Сударг; германскае імя Sudergo) паходзіць ад гоцкага arhvus 'лучнік'[2].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Jargolowa[2] (жаночая форма ад імя Jargol). Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Аргіла: Argilla (1417 год)[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Argeln son (16 і 21 чэрвеня 1409 году)[4]; Argel dem Samaythen… Argel dem Littauwen (29 ліпеня і 20 жніўня 1409 году)[5]; стрелцы Пунские… Оркгели Стецевичу (1557—1558 гады)[6]; Andrzej Argłowicz… Józef Hrehorowicz Ergłowicz… Andrzej Orglewicz (1667 год)[7]; Józef Ergłowicz (1690 год)[8].

Носьбіты

рэдагаваць

Аргулевічы (Argulewicz) — вольныя людзі зь вёскі Жарнэляў Віленскі павет, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[9].

Аргулевічы (Argulewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[10].

Аргловічы (Яргловічы, Арглевічы) — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.

Яргелевічы (Jargielewicz) — літоўскі шляхецкі род[11].

На гістарычнай Случчыне існуе вёска Аргелаўшчына, у гістарычнай ПрусііАргелятэн.

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 144, 989.
  2. ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 7.
  3. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 65.
  4. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 185—186.
  5. ^ Das Marienburger Tresslerbuch der Jahre 1399—1409. — Königsberg, 1896. S. 559, 584.
  6. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.). — Менск, 2015. С. 47.
  7. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 1. — Warszawa, 2015. S. 626.
  8. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 188.
  9. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 609.
  10. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 392.
  11. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 202.