Стыліян Петраў
Стыліян Петраў (па-баўгарску: Стилиян Петров; нарадзіўся 5 ліпеня 1979 году, Мантана, Баўгарыя) — былы баўгарскі футбаліст і чалец нацыянальнай зборнай Баўгарыі. На працягу сямі гадоў выступаў за шатляндзкі «Сэлтык» і быў капітанам гэтага клюбу. На чэміпіянаце Эўропы ў 2004 годзе зьяўляўся капітанам зборнай, дзе быў выдалены ў гульні супраць Даніі. У 2003 годзе быў абарны найлепшым гульцом Баўгарыі. У 2000, 2001, 2005 і 2009 гадох быў абраны як другі па значнасьці гулец Баўгарыі і, двойчы, у 2002 і 2006 гадох — як трэці.
Стыліян Петраў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 ліпеня 1979 (45 гадоў) Мантана, Баўгарыя | |
Рост | 180 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
1995—1997 | ПФК Мантана | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1997—1999 1999—2006 2006—2013 |
ЦСКА Сафія Сэлтык Глазга Астан Віла |
43 (6) 228 (55) 186 (9) |
Зборныя | ||
1998—2012 | Баўгарыя | 105 (8) |
30 сакавіка 2012 году стала вядома, што ў Стыліяна выяўлена захворваньне на леўкоз крыві.
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПачаў кар’еру ў родным горадзе Мантана, дзе гуляў за мясцовую каманду. У 1997 перайшоў у сафійскі ЦСКА, зь якім перамог у Кубку Баўгарыі ў 1999 годзе і ў тым жа годзе зьехаў у Шатляндыю, дзе пачаў гуляць за «Сэлтык». З гэтым клюбам Стыліян дабіўся сур’ёзнага посьпеху, не аднойчы станавіўся чэмпіёнам краіны, уладальнікам кубка Шатляндыі й кубка Лігі. У 2003 гадзе прыняў удзел у фінале Кубка УЭФА, у якім «Сэлтык» у дадатковы час саступіў «Порту».
У красавіку 2006 году Петраў, які на той час ужо быў капітанам клюбу, у пісьмовай форме запытаў у кіраўніцтва трансфэр у «Астан Вілу», які трэнэраваў былы настаўнік «Сэлтыку» Мартын О’Ніл, але Стыліяну было адмоўлена. 30 жніўня 2006 году бірмінггэмскі клюб усё ж такі выкупіў баўгарца за 6,5 мільёну фунтаў з магчымай дадатковай аплатай у 1,5 мільёну. Петраў падпісаў з клюбам дамову на 4 гады. Нягледзячы на тое, што Стыліян рэгулярна зьяўляецца ў складзе «Астан Вілы», ён не дэманстраваў той бліскучай гульні, якую паказваў, калі быў футбалістам «Сэлтыку».
Міжнародная
рэдагавацьДэбютаваў у зборнай 23 сьнежня 1998 году ў таварыскай сустрэчы са зборнай Марока. Матч які праходзіў ў Агадыры (Марока) скончыўся паразай для баўгарскіх футбалістаў зь лікам 4:1. Забіў свой першы гол за каманду ў таксама таварыскай сустрэчы са зборнай Беларусі 29 сакавіка 2000 году з аналягічным лікам 4:1, але ўжо на карысьць баўгарцаў. У кастрычніку 2006 году, зьяўляючыся капітанам, адмовіўся гуляць за зборную, пакуль яе трэнэруе Хрыста Стоічкаў, але 20 сакавіка 2007 зноўку вярнуўся ў каманду.
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЖанаты з Паўлінай Петравай. Мае двух сыноў — Стыліян-малодшы й Крыстыян.
Дасягненьні
рэдагавацьЦСКА Сафія:
- Чэмпіён Баўгарыі: 1997
- Уладальнік Кубка Баўгарыі: 1997, 1999
Сэлтык:
- Чэмпіён Шатляндыі (4): 2001, 2002, 2004, 2006
- Уладальнік Кубка Шатляндыі (3): 2001, 2004, 2005
- Уладальнік Кубка Шатляндзкай Лігі (3): 2000, 2001, 2006
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСтыліян Петраў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Статыстыка на Soccerbase