Старая моліцца (карціна Апалінара Гараўскага)

Старая моліцца — карціна беларускага мастака Апалінара Гараўскага (18331900), напісаная ў 1857 годзе[1]. Зьяўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музэя Беларусі ў Мінску[2][3].

Старая моліцца
Мастак Апалінар Гараўскі
Год 1857
Тып алей, палатно
Месцазнаходжаньне Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі БеларусьМенск

Апісаньне

рэдагаваць

Карціна была напісана ў 1857 годзе й карысталася вялікім посьпехам на выстаўках у Расіі й за мяжой. Пра яе пісалі ў пэрыядычным друку. У 1870-я гады гады мастак паўторна напісаў гэту карціну для экспазыцыі выставак у Парыжы й Бруселі. У 1801 г. за гэту карціну й шэраг эцюдаў Апалінарыю Гараўскаму было нададзена званьне акадэміка[1].

Карціну вельмі высока ацаніў Ільля Рэпін, адзначыўшы, што твар старой напісаны «з порамі на скуры»[4][1].

Апісаньне

рэдагаваць

Каб спыніць увагу на твары й руках партрэтаванай, мастак паказвае пажылую беларускую жанчыну буйным плянам. Погляд яе зьвернуты да неба, вусны шэпчуць словы малітвы. Рукі, што бачылі на сваім вяку ўсялякую працу, складзены на грудзях. Па твары адбітак пакоры й ціхмянасці. Бяспраўе і галеча паклалі адбітак на ўсю істоту гэтай жанчыны. Яна, ціхая, нясьмелая, забітая, са словамі надзеі зьвяртаецца да бога, у якога шчыра верыць[1].

Па сіле тыпізацыі, глыбіні сацыяльнай характарыстыкі гэта адзін зь лепшых твораў жывапісца, ён у многім сугучны лепшым творам расейскага рэалістычнага жывапісу другой паловы XІX ст.[1].

  1. ^ а б в г д Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII — пачатак XX стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]; рэд. т. Л. М. Дробаў, П. А. Карнач] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с : іл. ISBN 5-343-00319-2. с. 213.
  2. ^ Горавский А. Г. — Молящаяся старуха. 1860-е(недаступная спасылка)
  3. ^ Апалінар Гараўскі = Аполлинарий Горавский = Apalinar Garausky / склад. Н. М. Усава. ― Минск : Беларусь, 2014. ― ISBN 978-985-01-1111-1.
  4. ^ Орлова, М. А. Искусство Советской Белоруссии / М. А. Орлова; под ред. П. Н. Гавриленко. — М.: издательство Академии художеств СССР, 1960. — 325 с.: ил.

Літаратура

рэдагаваць
  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII — пачатак XX стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]; рэд. т. Л. М. Дробаў, П. А. Карнач] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с : іл. ISBN 5-343-00319-2. с. 214