Каардынаты: 52°02′ пн. ш. 29°29′ у. д. / 52.03° пн. ш. 29.48° у. д. / 52.03; 29.48 Старая Віць — адзін з найбуйнейшых на Палесьсі мазаічны комплекс забалочаных лясоў, якія чаргуюцца зь невялікімі балотамі, лугамі і занядбанымі палямі. Плошча складае 38 402 га. Масіў знаходзіцца ў басэйне ракі Віць, левага прытока Прыпяці. Агульны рэльеф тэрыторыі пакаты са слабым ухілам у паўднёвым кірунку. Разнастайнасьць плоскаму нізіннаму рэльефу надаюць моцна згладжаныя старажытныя палескія мацерыковыя дзюны.

Мае міжнародны статус аховы: тэрыторыя, важная для птушак (крытэрыі: В2: арол-вужаед, палявы лунь, малы арлец).

Назва Па-лацінску Колькасьць пар Крытэрый ТВП
Арол-вужаед Circaetus gallicus 7 B2
Палявы лунь Circus cyaneus 5 B2
Малы арлец Aquila pomarina 28—30 B2

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць