Станіслаў Нарбут (лекар)

беларускі і польскі лекар
(Перанакіравана з «Станіслаў Тэадоравіч Нарбут»)

Станісла́ў На́рбут гербу «Трубы» (па-польску: Stanisław Ostyk – Narbutt; 4 траўня 1853, маёнтак Шаўры Лідзкага павету, цяпер Воранаўскі раён Гарадзенскай вобласьці — 11 сакавіка 1926, Браслаў) — беларускі лекар-навуковец, грамадзкі дзяяч, мэцэнат.

Станіслаў Нарбут
Помнік Станіславу Нарбуту на Замкавай гары ў Браславе
Дата нараджэньня 4 траўня 1853(1853-05-04)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 11 сакавіка 1926(1926-03-11) (72 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці пнэўманія
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак навуковец
Навуковая сфэра мэдыцына
Бацька Тэадор Нарбут
Узнагароды
ордэн сьвятога Станіслава III ступені
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Нарбут.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Тэадора і Хрысьціны Нарбутаў. У сям’і было 11 дзяцей, трое зь якіх памерлі ў маленстве; Станіслаў быў наймалодшы[7].

Скончыў 1-ю віленскую клясычную гімназію (1871), у 1872 року паступіў на лекарскі факультэт Баварскага ўнівэрсытэту ў Мюнхэне, выключаны за ўдзел у студэнцкіх забурэньнях. Каб аднавіцца, сплаціў буйны штраф[8]. 7 жніўня 1879 абараніў дысэртацыю аб каўтуне(d) на ступень доктара мэдыцыны[9] і практыкаваў па спэцыяльнасьці.

З 1882 року працаваў вольнапрактыкуючым лекарам у Браславе і Друі. У 1891 року скончыў Дэрпцкі ўнівэрсытэт, каб атрымаць дазвол на лекарскую практыку. З 1904 року — на пасадзе лекара Нова-Аляксандраўскага павету[9]. У 1906 року зь ягонай дапамогай у Браславе была адкрытая земская лячэбніца. Пад ягоным кіраўніцтвам дзейнічала добраахвотнае таварыства пажарнай аховы[10], народны тэатар і таварыства народнай цьвярозасьці[7].

У 1901 року ажаніўся зь Людвікай Рудніцкай[11].

У Першую сусьветную вайну ўзначальваў лязарэт на Паўночна-Заходнім фронце. У 1917 року цяжка паранены, часткова ампутаваная нага. У 1919 року вярнуўся на пасаду павятовага лекара. Выдаваў сатырычную газэту «Duch Brasławca» («Дух Браслаўца»)[11].

У 1925 року сышоў зь дзяржаўнай службы, але працягваў займацца прыватнай практыкай. У пачатку сакавіка 1926 року засьцюдзіўся падчас візыту да хворага[8] і 11 сакавіка сканаў ад запаленьня лёгкіх. Пахаваны на Замкавай гары ў Браславе.

Узнагароды

рэдагаваць
  • Ордэн сьвятога Станіслава III ступені (1914)

З жонкай Людвікай мелі сына Станіслава (1906) і дачок Марыю (1902; у шлюбе Баўэр)[12], Ванду (1904) ды Галіну (1910)[8].

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць

Яшчэ пры жыцьці лекара вуліцы ў Браславе была дадзеная назва Нарбутаўская (пасьля прыходу бальшавікоў у 1939 року перайменаваная ў Кірава).

У 1927 року на сродкі браслаўцаў Станіславу Нарбуту пастаўлены помнік на ягонай магіле на Замкавай гары. Звандалізаваны за савецкім часам, адноўлены ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х[13].

У 2003 року Белпошта выпусьціла капэрту з памятнай маркай, прысьвечанай 150-роччу з дня нараджэньня Станіслава Нарбута[14][15].

  1. ^ http://www.radzima.org/be/object/4577.html
  2. ^ http://www.braslav-star.by/2016/03/%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D1%8F%D1%86%D1%96-%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0-%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%B0/
  3. ^ http://naszaslowa.by/wp-content/uploads/2014/05/letapisets62ii.pdf
  4. ^ http://vlib.by/PRIDVINIE-11/BRASLAV/Monuments-BRASLAV-6-5.htm
  5. ^ беларуская Вікіпэдыя (белар.) — 2004.
  6. ^ https://www.geni.com/people/Stanislaw-Ostyk-Narbutt-h-Tr%C4%85by/6000000070851606337
  7. ^ а б Выжыкоўская, Аліна (21 сакавіка 2016) Памяці слаўнага лекара. Браслаўская зьвязда(d)Праверана 17 чэрвеня 2020 г.
  8. ^ а б в Майсяёнак, Андрэй. Станіслаў Нарбут Гісторыя Браслава і раёну Праверана 17 чэрвеня 2020 г.
  9. ^ а б Шэршань 2013. С. 9.
  10. ^ Вячаслаў Каладынскі. Браслаўскай пажарнай службе — 120 гадоў // Браслаўская зьвязда. — 2015. — № 38.
  11. ^ а б Stanisław Ostyk – Narbutt (пол.) Brasław Праверана 17 чэрвеня 2020 г. Архіўная копія ад 17 чэрвеня 2020 г.
  12. ^ Stanislaw Ostyk-Narbutt h. Trąby (анг.) Geni Праверана 17 чэрвеня 2020 г.
  13. ^ Абставіны сьмерці і пахаваньня С. Нарбута. З гісторыі помніка Прыдзьвінскі край. Віцебская абласная бібліятэка. Праверана 17 чэрвеня 2020 г.
  14. ^ 150 гадоў з дня нараджэньня Станіслава Нарбута  (рас.) = 150 лет со дня рождения Станислава Нарбута // Белпошта : Інфармацыйны ліст. — 24 красавіка 2003. — № 12 (126).
  15. ^ Шэршань 2013. С. 11.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць