Станіслаў Ежы Лец
Станіслаў Ежы Лец (па-польску: Stanisław Jerzy Lec; 6 сакавіка 1909, Лембэрг, Аўстра-Вугоршчына — 7 траўня 1966, Варшава, Польшча) — выдатны польскі паэт, філёзаф, пісьменьнік-сатырык і афарыст XX стагодзьдзя.
Станіслаў Ежы Лец | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 6 сакавіка 1909[1][2][3][…] |
Памёр | 7 траўня 1966[4][1][2][…] (57 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, аўтар афарызмаў |
Мова | польская мова[5] |
Узнагароды | |
Біяграфічныя звесткі
рэдагавацьНарадзіўся 6 сакавіка 1909 году ў Лембэргу (Аўстра-Вугоршчына). У 1933 годзе скончыў Львоўскі ўнівэрсытэт. У 1941—43 гадах быў вязьнем нацысцкага канцлягера. У 1946—50 гадах — аташэ Польскай місіі ў Вене.
Памёр 7 мая 1966 году ў Варшаве. Пахаваны ў Варшаве на Павонзкаўскіх могілках.
Творчасьць
рэдагавацьПершая кніга вершаў — «Колеры» (1933). Аўтар зборнікаў рэфлексійна-лірычных вершаў «Палявы нататнік» (1946), «Ерусалімскі рукапіс» (1956), «Да Абэля і Каіна» (1961), «Паэмы, падрыхтаваныя да скоку» (1964), а таксама сатырычных твораў і фрашак (зборнікі «Заасад», 1935; «Прагулка цыніка», 1946; «Зьдзекуюся і пытаюся пра дарогу», 1959, і інш.). Майстар кароткага філязофскага парадоксу. У цыклях афарызмаў «Непрычасаныя думкі» (1957), «Новыя непрычасаныя думкі» (1964) пры дапамозе жарту, іроніі, сарказму, алюзіі, гульні словаў выказваў пратэст супраць дагматызму і любых формаў гвалту над асобай.
Творы
рэдагаваць- Колеры (Barwy) (1933)
- Пахне зямлёй (Ziemia pachnie) (1939)
- Палявы нататнік (Notatnik polowy) (1946)
- Жыцьце гэта — фрашка (Życie jest fraszką) (1948)
- Новыя вершы (Nowe wiersze) (1950)
- Ерусалімскі рукапіс (Rękopis jerozolimski) (1956)
- Непрычасаныя думкі (Myśli nieuczesane) (1957)
- Кплю і пытаю пра дарогу? (Kpię i pytam о drogę?) (1959)
- Да Абэля і Каіна (Do Abla i Kaina) (1961)
- Аб’ява аб вышуку (List gończy) (1963)
- Паэмы, гатовыя да скачка (Poema gotowe do skoku) (1964)
Бібліяграфія
рэдагаваць- Utwory wybrane. T 1-2. Warszawa, 1977.
Беларускія пераклады
рэдагаваць- 3 «Непрычасаных думак» / пер. У. Арлоў. // Далягляды. Мн., 1990.
- Цынік на прагулцы: выбраныя вершы і фрашкі / Станислаў Ежы Лец. — Vilnius [Вільнюс] : Логвінаў, 2021. — 349 с.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Stanisław Jerzy Lec // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Stanisław Jerzy Lec (pierwotnie de Tusch-Letz) // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ Stanislaw Jerzy Lec // Babelio (фр.) — 2007.
- ^ а б в Лец Станислав Ежи // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |