Станіслаў Валэйша
Станіслаў Валэйша — беларускі грамадзкі дзеяч.
Станіслаў Валэйша | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Занятак | палітык |
Сябра ў | Віленская беларуская рада, Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, Беларуская цэнтральная школьная рада і Беларуская часовая рада |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЗ канца 1915 г. адзін з арганізатараў беларускага каапэратыву «Раніца» ў Вільні, быў яго віцэ-маршалкам. У 1920 г. фігураваў у сьпісе «беларускіх работнікаў у Вільні і ваколіцах». Быў сябрам прэзыдыюму Віленскай беларускай рады, сябрам Віленскага БНК, загадчыкам яго юрыдычнага аддзелу і старшынём Рэвізійнай камісіі. Зьяўляўся таксама старшынём рэвізійнай камісіі Беларускага камітэту дапамогі ахвярам вайны, старшынём Рады старшыняў Беларускага музычна-драматычнага гуртка, уваходзіў у склад Беларускай цэнтральнай школьнай рады.
Падчас парлямэнцкіх выбараў 1922 г. быў старшынём Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэту гораду Вільні.
Напачатку 1920-х гг. — арганізатар і старшыня Беларускага грамадзянскага сабраньня ў Вільні, пасьля актывіст прапольскіх арганізацыяў. Заснаваў Беларускі клюб у Вільні, які ў 1925 г. быў зачынены польскімі ўладамі як асяродак азартных гульняў.
19 жніўня 1933 г. у заходнебеларускай газэце «Родны край» згадвалася, што Валэйша «сядзіць у астрозе за крымінальныя праступкі».
Літаратура
рэдагаваць- Кароткі нарыс беларускага пытаньня. — Менск: І. П. Логвінаў, 2009. — 396 с. — ISBN 978-985-6901-22-8.