Станіслаў Валодзька

беларускі паэт, пісьменьнік

Станісла́ў Ві́ктаравіч Вало́дзька (нар. 11 лістапада 1956, вёска Падольцы Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласці БССР) — беларускі паэт, дзіцячы пісьменнік у Латвіі.

Станіслаў Валодзька
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 11 лістапада 1956 (68 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік
Мовы беларуская, маскальская
Узнагароды

Жыццяпіс

рэдагаваць

Меў трох старэйшых братоў. Рана застаўся бяз бацькі. Скончыў Жукойнінскую сярэднюю школу (1974), завочна філалагічны факультэт БДУ.

Адслужыўшы ў арміi, працаваў механікам пуцявой машыны ў Вільні, пасля ў Дзвінску, дзе застаўся і пасля распаду СССР.

Дзейнасць

рэдагаваць

Адзін з заснавальнікаў беларускага культурна-асветніцкага таварыства „Ўздым“, Саюзу пісьменнікаў Беларусі (1997), Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў, Аб’яднання дзіцячых пісьменнікаў Латвіі. Адзін з заснавальнікаў „Таварыства латвійска-беларускай садружнасці“.

Творчасць

рэдагаваць

Вершы пісаць пачаў у школе. Першы верш „Вялікія“ надрукаваны ў 1974 годзе ў газце „Астравецкая праўда[1].

Выдаў зборнікі паэзіі „На хвалях хвалявання“, „У вачах Айчыны“ (1996), „Зварот да сэрца“ (1998), „Памяці гаючая трава“, „Обращение к сердцу“. Зборнікі твораў „На гэтай зямлі“ і „Под небом Родины“. Напісаў кнігі для дзяцей „Калыханкі і пацешкі для Антошкі і Алежкі“, „Бусинки“ (1995), „Чудесный котик“, „Сокровища“, „Соцветия рифм“, „Светлячок“, „Кветкі для мамы“, „Калі ласка, казка!“.

Некаторыя творы Станіслава Валодзькі перакладзеныя на латыскую, латгальскую і польскую мовы.

Песня „Беларускі дом“ стала гімнам таварыства „Ўздым“ і Саюзу беларусаў Літвы. Выйшлі мультымедыйныя зборнікі песен на вершы паэта „Веру ў сваю зорку“, „Палын і медуніца“, „Хай шчаслівы ўсе будуць на зямлі“.

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць
  • Медаль Францішка Скарыны
  • Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь „За ўнёсак у разьвіцьцё культуры Беларусі“
  • Ганаровая грамата Камітэту па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце міністраў Беларусі
  • Памятны медаль да 100-годдзя М. А. Шолахава „За гуманізм і ўклад у славянскую культуру“
  • Нагрудны знак Саюзу пісьменьнікаў Беларусі „За вялікі ўклад у літаратуру“
  1. ^ Голуб Н. В. (1 кастрычніка 2016) Валодзька Станіслаў Віктаравіч, беларускі паэт Краязнаўства. Астравецкая раённая бібліятэка. Праверана 15 ліпеня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць