Пэньяроль Мантэвідэо

уругвайскі спартовы клюб

«Пэньяро́ль» (па-гішпанску: Club Atlético Peñarol) ― уругвайскі футбольны клюб з гораду Мантэвідэо, гуляе ў Прэм’ер Дывізіёне. Адзін з самых тытуляваных футбольных клюбаў краіны. Клюб быў закладзены 28 верасьня 1891 году ангельскімі інжынэрамі пад назовам «Цэнтральны ўругвайскі чыгуначны крыкетны клюб» (па-ангельску: Central Uruguay Railway Cricket Club). Але зь цягам часу назоў клюбу зьмяніўся й стаў называцца як і раён, дзе клюб базаваўся ― «Пэньяроль», у гонар італьянцкага фэрмэра Пэдра Піньярола, які меў тут фазэнду[1]. Колерамі клюбу былі абраны жоўты й чорны, як традыцыйныя для ангельскіх клюбаў, што маюць дачыненьне да чыгункі[2].

Пэньяроль
Поўная назва Club Atlético Peñarol
Заснаваны 28 верасьня 1891
Горад Мантэвідэо, Уругвай
Стадыён Кампэон-дэль-Сыглё
Умяшчальнасьць: 40 000
Чэмпіянат Прэм’ер Дывізіён
 · 2023 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Пэньяроль» на дадзены момант зьяўляецца рэкардсмэнам па колькасьці перамогаў у нацыянальным чэмпіянаце — 50, зь іх 38 былі набыты ў прафэсійную эпоху. Асацыяцыя футбола Ўругваю (АФУ) не прызнае тытул клюбу, які ён набыў у 1924 годзе ў рамках спаборніцтва, якое было арганізавана апазыцыйнай да АФУ Фэдэрацыяй уругвайскага футболу (ФУФ). Акрамя таго, АФУ не разглядае чэмпіянат 1926 году, як поўнасьцю афіцыйны. Такім чынам, з пункту гледжаньня АФУ ў «Пэньяролю» толькі 48 тытулаў, а з пункту гледжаньня самаго клюбу і клюбаў-удзельнікаў тых спаборніцтваў — 50.

Галоўным ворагам і антаганістам клюбу на працягу ўсёй гісторыі разьвіцьця ўругвайскага футболу зьяўляецца «Насьяналь». Гэты клюб не прызнае «Пэньяроль» у якасьці спадкаемцы чыгункавага клюбу й сьцьвярджае, што тытулаў у клюбу 43, а не 50.

На міжнароднай арэне «Пэньяроль» зьяўляецца найлепшым уругвайскім клюбам. Толькі аргентынскія «Індэпэнд’ентэ» й «Бока Хуніёрс» маюць больш перамогаў у Кубку Лібэртадорэс, чым уругвайскі клюб. Тройчы «Пэньяроль» перамагаў у неіснуючым на сёньня Міжкантынэнтальным кубку, прычым жоўта-чорныя першымі дамагліся гэтага паказчыка. Пазьней зь імі параўналіся яшчэ чатыры клюбы — аргентынскі «Бока Хуніёрс», уругвайскі «Насьяналь», італьянскі «Мілян» і гішпанскі «Рэал Мадрыд».

Чатырнаццаць гульцоў «Пэньяролю» станавіліся ў складзе зборнай Уругваю чэмпіёнамі сьвету. Аснову «Сэлестэ», якая перамагла на мундыялі ў 1950 годзе, складалі гульцы «Пэньяролю».

Шмат гадоў «Пэньяроль» утрымліваў першы радок у рэйтынгу КОНМЭБОЛ, і толькі ў 2007 годзе саступіў гэтую пазыцыю «Бока Хуніёрс». У верасьні 2009 году IFFHS аб’явіла пра тое, што яна прызнала «Пэньяроль» найлепшым клюбам XX стагодзьдзя ў Паўднёвай Амэрыцы. «Пэньяроль» з 531 балам апярэдзіў «Індэпэнд’ентэ» (426,5) й «Насьяналь» (414), але па агульным ліку саступіў гішпанскаму «Рэалу» (563,5)[3][4].

Дасягненьні рэдагаваць

  • Чэмпіён Уругваю: (51)
    • 1900, 1901, 1905, 1907, 1911, 1918, 1921, 1928, 1929, 1932
    • 1935, 1936, 1937, 1938, 1944, 1945, 1949, 1951, 1953, 1954
    • 1958, 1959, 1960, 1961, 1962, 1964, 1965, 1967, 1968, 1973
    • 1974, 1975, 1978, 1979, 1981, 1982, 1985, 1986, 1993, 1994
    • 1995, 1996, 1997, 1999, 2003, 2010, 2013, 2016, 2017, 2018
    • 2021
  • Пераможцы Лігільлі: (12)
    • 1974, 1975, 1977, 1978, 1980, 1984, 1985, 1986, 1988, 1994, 1997, 2004

Склад рэдагаваць

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Леў Каэльлю 1993
3   Аб Мартын Джанолі 2000
5   ПА Сэбастыян Крыстофара 1993
6   Аб Байран Кастыльлё (ар. Леон) 1995
7   Нап Хавіер Кабрэра 1992
8   ПА Леанарда Фэрнандэс (ар. Талюка) 1998
9   ПА Франка Гансалес 2004
10   ПА Гастон Рамірэс (капітан) 1990
11   Нап Максіміляна Сыльвэра 1997
12   Бр Гільерма дэ Аморэс 1994
13   ПА Эдуарда Дарыяс (ар. Мальданада) 1998
14   ПА Даміян Гарсія 2003
15   Аб Максіміляна Алівэра 1992
16   Аб Камілё Маяда 1991
17   Нап Люсіяна Гансалес 2006
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   Аб Дыега Соса (ар. Тыгрэ) 1997
20   Аб Пэдра Мілянс 2002
23   ПА Хавіер Мэндэс 1994
24   Аб Гусман Радрыгес 2000
25   ПА Ігнасьё Соса 2003
26   Нап Леанарда Сэкейра (ар. Эвэртан) 1995
27   Аб Люкас Эрнандэс 1992
29   Бр Вашынгтон Агерэ 1993
30   Нап Анхэль Гансалес (ар. ЛДУ) 1994
32   Бр Рандаль Радрыгес 2003
33   Нап Наўэль Акоста 1999
34   Аб Наўэль Эрэра 2004
  Аб Матыяс дэ Рытыс 2003
  Нап Хасэ Нэрыс (ар. Калён) 2000
  Нап Матэўс Бабі (ар. Атлетыку П.) 1997

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць