Луіс Фэліпэ Скалары

Луі́с Фэлі́пэ Скала́ры (па-партугальску: Luíz Felipe Scolari; нарадзіўся 9 лістапада 1948) — бразыльскі футбольны трэнэр.

Луіс Фэліпэ Скалары

Асабістае жыцьцё рэдагаваць

Скалары паходзіць з італьянскай сям’і, якая імігравала ў Бразылію. Яго бацька, які нарадзіўся ў Вэнэцыі, у 1940-х гадах лічыўся адным з найлепшых абаронцаў у штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Скалары ўспадкаваў ад яго італьянскае грамадзянства.

Трэнэрская кар’ера рэдагаваць

Клюбныя каманды й Кувэйт рэдагаваць

Скалары пачаў трэнэрскую кар’еру ў 1980-х у правінцыйным клюбе «Сэнтра Спартыва Алагоана». За ім рушылі ўслед некалькі клюбаў у Бразыліі й саудаўскі клюб «Аль-Шабаб», які стаў першым замежным клюбам Скалары. У 1987 годзе Скалары трэніраваў адзін з найболей вядомых бразыльскіх клюбаў — «Грэміё». Аднак і тамака ён затрымаўся ненадоўга і неўзабаве перайшоў у «Гоіяс». Пасьля гэтага Скалары на два гады зьехаў у Кувэйт, дзе трэніраваў клюб «Аль-Кадысія» і зборную Кувэйту. Па вяртаньні ў Бразылію ў 1991 годзе Скалары стаў настаўнікам клюбу «Крысыюма» і выйграў разам зь ім Кубак Бразыліі і свой першы буйны тытул. У тым жа годзе ён ізноў пакінуў Бразылію і зьехаў у Саудаўскую Арабію ў клюб «Аль-Ахлі» Джэда. Яму рушыла ўсьлед гадавое знаходжаньне ў старым клюбе Скалары «Аль-Кадысія».

У 1993 годзе Скалары вярнуўся ў Бразылію і ізноў узначаліў «Грэміё». З гэтым клюбам ён у 1994 годзе выйграў Кубак Бразыліі, у 1995 годзе — Кубак Лібэртадорэс, а ў 1996 годзе — першынства Бразыліі. Пасьля гэтага Скалары зьехаў у Японію ў клюб «Жубіла Івата», але неўзабаве ізноў вярнуўся ў Бразылію. На чале «Палмэйрас» ён у 1998 годзе зноў выйграў Кубак Бразыліі, а таксама заваяваў Кубак Мэркасур і Кубак Лібэртадорэс. У 2000 годзе Скалары перайшоў у «Крузэйра».

Трэнэр зборнай Бразыліі рэдагаваць

Пад кіраўніцтвам Эмэрсана Леаў бразыльцы не апраўдвалі грамадзкіх чаканьняў і ў Кубку Канфэдэрацыяў 2001 году занялі ўсяго толькі чацьвертае месца. У чэрвені 2001 году трэнэрам Бразыліі стаў Скалары. Хоць у першы час негатыўныя вынікі падоўжыліся, яму атрымалася пасьпяхова мінуць адборачны тур да ЧС-2002, на якім Бразылія ў пяты раз стала чэмпіёнам сьвету, выйграўшы ў фінале ў зборнай Нямеччыны. Пасьля гэтага посьпеху ён быў абраны трэнэрам году ФІФА 2002. Тым ня менш, Бразыльская футбольная канфэдэрацыя (CBF) і заўзятары былі незадаволеныя яго працай і празь некаторы час ён быў змушаны сыйсьці ў адстаўку.

Трэнэр зборнай Партугаліі рэдагаваць

З 2003 году Скалары зьяўляецца трэнэрам зборнай Партугаліі. На ЧЭ-2004 ён вывеў каманду ў фінал, саступіўшы ў ім зборнай Грэцыі 0:1. Разам зь немцам Ота Рэхагелем ён быў першым замежным трэнэрам, які дасягнуў фіналу гэтага першынства. У красавіку 2006 году брытанская прэса абмяркоўвала яго кандыдатуру на месца трэнэра зборнай Ангельшчыны Свэна-Ёрана Эрыксана, аднак Скалары адмовіўся. Замест гэтага ён падоўжыў дамову з партугальскай футбольнай фэдэрацыяй да ЧЭ-2008. На ЧС-2006 яго падапечныя прайгралі ў паўфінале зборнай Францыі, пасьля чаго Скалары выказаў меркаваньне, што судзьдзя падыгрываў французам. Па выніках чэмпіянату зборная Партугаліі заняла чацьвертае месца.

12 верасьня 2007 году ў матчы адборачнага тура на ЧЭ-2008 супраць Сэрбіі паміж Скалары і сэрбскім гульцом Івіцай Драгуцінавічам дайшло да рукапрыкладзтва. У прыватнасьці, Скалары спрабаваў стукнуць Драгуцінавіча кулаком у твар. Пазьней ён сьцьвярджаў, што дакрануўся толькі да валасоў сэрба, але відэааналіз паказаў, што ўдар Скалары не патрапіў у цэль толькі з-за таго, што Драгуцінавіч пасьпеў увярцецца. Таму Скалары быў дыскваліфікаваны УЭФА на чатыры гульні.

Чэлсі рэдагаваць

11 чэрвеня 2008 году, падчас групавога турніру чэмпіянату Эўропы, было афіцыйна абвешчана аб тым, што па канчатку турніру, а менавіта з 1 ліпеня 2008 году Скалары зойме пост галоўнага трэнэра ангельскага футбольнага клюбу «Чэлсі».[1]

Трэнэрскія дасягненьні рэдагаваць

Клюбы
Зборныя
Асабістыя
  • Трэнэр году ў Паўднёвай Амэрыцы (2): 1999, 2002
  • Трэнэр году ФІФА: 2002

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Луіс Фэліпэ Скаларысховішча мультымэдыйных матэрыялаў