Лу́бін[1][2] (Lupinus) — род расьлін зь сямейства Бабовыя. Прадстаўлены аднагадовымі і шматгадовымі травяністымі расьлінамі, паўкхмызьнячкамі, паўхмызьнякамі, хмызьнякамі. налічвае ня менш за 200 відаў.

Лубін
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя
КлясаДвухдольныя
АтрадБабовакветныя
СямействаБабовыя
РодЛубін
Бінамінальная намэнклятура
Lupinus texensis
Lupinus polyphyllus

Апісаньне рэдагаваць

Колеравая гама лубіну вельмі разнастайная — ад белай да пурпурова-фіялетавай. Сустракаюцца і двухколерныя камбінаваныя суквецьці. Кветкі сабраны ў вэртыкальны пэндзаль, які дасягае даўжыні 50 см. Агульная вышыня расьліны нярэдка дасягае 1-1,5 м. Плён — боб. Лубін шматгадовы на адным месцы можа расьці да 5-8 гадоў, потым губляе дэкаратыўны выгляд. Размножваюць лубін насеньнем і чаранкаваньнем.

Шырока распаўсюджаны ў Заходнім паўшар’і, ад Аляскі і Канады да Пэру і Чылі. Радзімай яго можна лічыць Міжземнамор'е. У Беларусі таксама сустракаецца паўсюль, бо марозаўстойлівы і непатрабавальны. Як і ўсе бабовыя, мае на каранёвай сыстэме калёніі клубеньчыкавых бактэрыяў, засвойвае азот з паветра і акумулюе яго ў тоўшчы грунту. Палі з лубінам здольныя назапашваць да 200 кг азоту на 1 га.

Месца пасадкі рэдагаваць

Да глеб асабліва ня патрабавальны, добра расьце на любых акультураных участках, за выключэньнем цяжкіх суглінкавых, таксама непажаданыя вільготныя тарфяныя грунты. Добра разьвіваецца на міні палянах, залітых сонечным сьвятлом. У цені выцягваецца і выглядае непрыгожа.

Гісторыя рэдагаваць

Лубін людзі вырошчваюць апошнія 4000[3] год. Самым першым ў культуру быў уведзены лубін белы (L. albus), які выкарыстоўваўся Старажытнай Грэцыі, Эгіпце, Рымскай імпэрыі для харчаваньня, кармоў, лекаў і ўгнаеньня. На Амэрыканскім кантынэнце быў акультураны лубін зьменлівы (L. mutabilis).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Беларуская навуковая тэрміналёгія. Ботаніка. Выданьне Інстытуту беларускай культуры, Менск 1924
  2. ^ Напісаньне Лубін у адпаведнасьці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.354
  3. ^ Агляд роду Lupinus — Любін

Літаратура рэдагаваць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 354. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0155-9