Дрыса (рака)

рака ў Беларусі

Дры́са — рака ў Беларусі, правы прыток Дзьвіны. Цячэ ў Расонскім і Дрысенскім раёнах. Даўжыня 183 км. Плошча вадазбору 6420 км². Выдатак вады ў вусьці 45,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 . Агульны спад ракі 45,3 м.

Рака
Дрыса
Мост праз Дрысу каля возера Буза
Мост праз Дрысу каля возера Буза
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Дрысы
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць і Пскоўская вобласьць
Даўжыня 183 км
Сярэднегадавы сьцёк 45,6 м³/с
Плошча басэйну 6420 км²
Нахіл воднай паверхні 0,2 ‰

Асноўныя прытокі рэдагаваць

На рацэ рэдагаваць

Агульныя зьвесткі рэдагаваць

 
Рака Дрыса каля вёскі Прыхабы
 
Сутокі Дрысы і Дзьвіны

Выцякае з возера Дрысы, цячэ паўночнай часткай Полацкай нізіны, праз азёры Астраўцы, Сіньшу і Бузу, вусьце ў межах места Дрысы.

Даліна трапэцападобная, месцамі скрынкападобная, ніжэй за вусьце Нішчы на асобных дзялянках невыразная, шырынёй 0,2—0,5 км, у нізоўі — 1,5 км. Абалона нярэдка забалочаная, яе шырыня 0,1—0,5 км. Рэчышча зьвілістае, шырынёй 25—45 м.

Веснавое разводзьдзе пачынаецца ў канцы сакавіка, доўжыцца каля 60 дзён. Летне-восеньская межань каля 140 дзён. Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 дзён, у нізоўі 2 дні. Каля вёскі Дзёрнавічаў Дрысенскага раёну (61 км угару ад вусьця) найбольшы выдатак вады 279 м³/с (1962), найменшы — 6,34 м³/с (1972)[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 155.

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 155.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1-2. — Л., 1971.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць