Свольна
Сво́льна — рака ў Пскоўскай вобласьці Расеі і Віцебскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Дрысы (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 99 км (даўжыня на Беларусі 93 км). Плошча вадазбору 1510 км². Выдатак вады ў вусьці 11,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2‰.
Свольна | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Нёчарыца |
Вусьце | Дрыса |
Краіны басэйну | Беларусь, Расея |
Вобласьці | Віцебская вобласьць і Пскоўская вобласьць |
Даўжыня | 99 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 11,7 м³/с |
Плошча басэйну | 1510 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,2 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьВыцякае з возера Нёчарыца (Себескі раён), цячэ Полацкай нізінай па мяжы Расонскага і Дрысенскага раёнаў, сярэдняя і ніжняя плынь ў Дрысенскім раёне, вусьце насупраць вёскі Цясты, разьмешчанай на левым беразе Дрысы. Верхняя і сярэдняя плынь ракі ў лясістай мясцовасьці. Цячэ праз азёры Лісна і Бузянка.
Даліна пераважна трапэцападобная, шырыня ў верхняй і сярэдняй плыні 0,4—0,6 км, у ніжняй 0,8—1,5 км. Абалона перарывістая, пераважная шырыня каля 0,1 км, у нізоўі 0,2—0,3 км. Рэчышча зьвілістае, месцамі моцназьвілістае, шырыня 18—20 м.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў ніжняй плыні ў 1-й дэкадзе красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 4,5 м, найбольшая 7,6 м (1956 год). Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у пачатку красавіка. Веснавы крыгаход 2 дні[1].
У басэйне ракі знаходзіцца возера Белае.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 327—328
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 327—328