Астафей Станіслаў Казімер Катовіч

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Катовіч.

Астафей Станіслаў Казімер Катовіч (1637, мястэчка Адэльск, Гарадзенскі павет-1704) — рэлігійны й дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Са шляхецкага роду Катовічаў, сын Яна Катовіча, брат Аляксандра Катовіча.

Астафей Станіслаў Казімер Катовіч
13-ы Рэфэрэндар вялікі літоўскі
1674 — 1687
ПапярэднікВалерыян Станіслаў Юдзіцкі
НаступнікЯн Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
9-ы Смаленскі біскуп
1688 — 1704
ПапярэднікКанстанты Казімер Бжастоўскі
НаступнікЯн Згерскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1637
мястэчка Адэльск, Гарадзенскі павет
Памёр 1704
Род Катовічы
Бацькі Ян Катовіч
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп

У 1661 прыняў капланскія пасьвячэньні, да 1669 стаў канонікам віленскім. Ад 1673 ці 1674 да 1687 рэфэрэндар духоўны літоўскі. У 1681 атрымаў прэпазытуру капліцы сьв. Казімера ў віленскай катэдры. Ад 1682 схалястык віленскі. Біскуп смаленскі ад 1687. Быў вядомы як знаўца права, прапаведнік і тэоляг.

Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»