Нічыпар Пашкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

беларускі літаратуразнаўца, журналіст
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{навуковец}} '''Нічыпар Еўдакімавіч Пашкевіч''' (12 сьнежня 1924, в. Філіста...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:12, 27 студзеня 2021

Нічыпар Еўдакімавіч Пашкевіч (12 сьнежня 1924, в. Філістава, Талачынскі раён, Аршанская акруга, БССР5 лютага 2003; Псеўданімы: П. Зелянькоўскі, А. Каліна, К. Кветка, А. Крушына) — беларускі літаратуразнаўца, журналіст.

Нічыпар Пашкевіч
Дата нараджэньня 12 сьнежня 1924(1924-12-12)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 5 лютага 2003(2003-02-05) (78 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, крытык, журналіст
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія

Нарадзіўся 12 сьнежня 1924 году ў в. Філістава Талачынскага раёну Аршанскае акругі ў сялянскай сям'і. У 1939 годзе паступіў у Менскую пэдагагічную вучэльню. Вучоба перапынілася з-за нямецка-савецкай вайны, у 1942 годзе ўступіў у партызанскі атрад імя Катоўскага брыгады «Граза», якая дзейнічала ў Талачынскім раёне. Быў байцом, памочнікам камісара атраду па камсамолу, камісарам атраду.

Пасьля вызваленьня Беларусі працаваў рэдактарам талачынскай раённай газэты «Чырвоны хлебароб», а з 1945 году — загадчыкам аддзелу рэдакцыі абласной газэты «Віцебскі рабочы». У 1946—1948 гадох вучыўся ў Рэспубліканскай партыйнай школе пры ЦК КПБ. Загадваў аддзелам у газэце «Віцебскі рабочы». У 1951 годзе скончыў завочна гістарычны факультэт Віцебскага пэдагагічнага інстытуту. Працаваў у газэце «Звязда» загадчыкам аддзелу, адказным сакратаром рэдакцыі (1951—1956).

У 1960 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (Масква). У 1960—1961 гадох — рэдактар аддзелу культуры і быту «Экономической газеты», у 1961—1969 гадох — галоўны рэдактар газэты «Літаратура і мастацтва», у 1969—1972 гадох - рэдактар газэты «Правда» па аддзелу прэсы, крытыкі і бібліяграфіі. З 1972 году — першы намесьнік галоўнага рэдактара часопісу «Литературное обозрение», з 1974 году — намесьнік дырэктара Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР, з 1976 году — рэктар Менскага інстытуту культуры. У 1979—1987 гадох — галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975 годзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXX сесіі Генэральнай Асамблеі ААН. Кандыдат філялягічных навук. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1958 году.

Памёр 5 лютага 2003 году.

Творчаьсць

выступаў з артыкуламі ў друку з 1948 году. Аўтар кніг «На шырокіх шляхах жыцьця» (1965), «На эпічным кірунку» (1969).

Узнагароды

Крыніцы

Літаратура

  • Пашкевіч Нічыпар // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад. рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1993. — Т. 4. — С. 512—515.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 4. — Мінск, 1987.
  • Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.] Т. 8. — Мінск, 1975.
  • Белорусское кино : персоналии. — Минск, 2007.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2010.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 5. — Минск, 2007.