Анатоль Анатолевіч Глаз: розьніца паміж вэрсіямі

беларускі дыплямат
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 14:35, 23 студзеня 2021

Анатоль Анатолевіч[1][2] Глаз (нар. 31 ліпеня 1982 г.) — прапагандыст і дыплямат рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі.

Анатоль Анатолевіч Глаз
Прэс-сакратар МЗС Рэспублікі Беларусь
11 чэрвеня 2018 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Дзьмітры Мірончык
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 31 ліпеня 1982 (41 год)
Бацька: Анатоль Ціханавіч Глаз

Біяграфія

Сын Анатоля Ціханавіча Глаза, былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена рэспубліканскага савету ГА «Белая Русь», у савецкія часы — старшыні Бабруйскага райвыканкама і першага сакратара Бялыніцкага райкама Кампартыі БССР[3].

Працаваў на дыпляматычнай службе як мінімум з 2005 г. у аддзеле Усходняй Эўропы галоўнага ўпраўленьня Эўропы МЗС Беларусі[4].

З 2007 па 2009 год служыў другім і першым сакратаром амбасады Беларусі ў Італіі[4].

З 2009 па 2014 год працаваў у Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку на пасадзе намесьніка начальніка ўпраўленьня зьнешняй палітыкі[4].

З 2014 па 2018 год служыў старшым дарадцам амбасады Беларусі ў Італіі, дзе займаўся пытаньнямі двухбаковага палітычнага супрацоўніцтва, узаемадзеяньня са СМІ, разьвіцьця дагаворна-прававой базы і іншых сфэраў[4].

У 2018 г. вярнуўся на працу з МЗС, займаў пасаду старшага дарадцы міжнароднай бясьпекі і кантролю над узбраеньнямі галоўнага ўпраўленьня шматбаковай дыпляматыі, а 11 чэрвеня 2018 г. прызначаны начальнікам упраўленьня інфармацыі і лічбавай дыпляматыі (прэс-сакратаром) МЗС Беларусі[4].

Прапагандысцкая дзейнасьць

На пасадзе прэс-сакратара МЗС агучваў афіцыйную пазыцыю рэжыма Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку падчас гвалтоўнага разгону сілавікамі рэжыма мірных пратэстаў у 2020—2021 гг., вынікам якога сталі сьмерці пратэстоўцаў і масавыя катаваньні затрыманых.

Крытыкаваў абмеркаваньне міжнароднай супольнасьцю пытаньняў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі[5], у тым ліку з удзелам праціўнікаў А. Лукашэнкі[6][7].

Асуджаў міжнародныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі[8][9][10], працяг мандату спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі[11]

Абвяшчаў пра ўвядзеньне рэжымам Лукашэнкі санкцый супраць замежных службовых асобаў і зьніжэньне ўзроўню кантактаў з замежнымі дыпляматамі ў адказ на дзеяньні міжнароднай супольнасьці ў дачыненьні да Беларусі пасьля падзеяў 2020 г.[12]

У 2018 г. агучваў заведама завышаныя дадзеныя аб колькасьці уцекачоў з Украіны ў Беларусі пасьля расейска-ўкраінскай вайны[13].

Крыніцы

  1. ^ РЕЗУЛЬТАТЫ КОНКУРСНОГО ОТБОРА СЛУШАТЕЛЕЙ МЕЖДУНАРОДНОЙ ШКОЛЫ ПО ПРОБЛЕМАМ ГЛОБАЛЬНОЙ БЕЗОПАСНОСТИ 2018 [Вынікі конкурснага адбору слухачоў Міжнароднай школы па праблемах глябальнай бясьпекі 2018] — ПИР-Центр
  2. ^ Как разобраться в непростой ситуации в Беларуси, рассказали эксперты [Як разабрацца ў няпростай сытуаці ў Беларусі, распавялі экспэрты] — АНТ, 21 жніўня 2020 г.
  3. ^ «Закат эпохи Лукашенко обещает быть захватывающим зрелищем» [Закат эпохі Лукашэнкі абяцае быць захапляючым відовішчам] - EADaily, 15 сакавіка 2019
  4. ^ а б в г д Новым прэс-сакратаром МЗС Беларусі назначаны Анатоль ГлазБелТА, 12 чэрвеня 2018 г.
  5. ^ «Мы ня маем патрэбы ў заежджаных парадах». МЗС Беларусі адрэагаваў на словы Зяленскага пра новыя выбарыРадыё Свабода, 23 жніўня 2020 г.
  6. ^ МЗС: дзівіць цынізм і двудушнасьць Эстоніі, якая працягвае ўпівацца статусам непастаяннага сябра Рады бясьпекі ААНРадыё Свабода, 22 студзеня 2021 г.
  7. ^ «Нахабнае ўмяшаньне ўва ўнутраныя справы». МЗС пра ўдзел Ціханоўскай у сустрэчы міністраў замежных справаў ЭўразьвязуРадыё Свабода, 19 верасьня 2020 г.
  8. ^ МЗС Беларусі: санкцыі — гэта канец палітыкіБелсат, 15 жніўня 2020 г.
  9. ^ Ответ пресс-секретаря МИД А.Глаза на вопрос ТАСС о реакции на решение Совета ЕС об утверждении третьего пакета санкций против Беларуси [Адказ прэс-сакратара МЗС А. Глаза на пытаньне ТАСС пра рэакцыю на рашэньне Рады Эўрапейскага Зьвязу аб зацьверджаньні трэцяга пакету санкцый супраць Беларусі]
  10. ^ Афіцыйны Менск адрэагаваў на амэрыканскі «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі»Радыё Свабода, 29 сьнежня 2020 г.
  11. ^ МЗС назвала «бессэнсоўным дзеяньнем» працяг мандату спэцдакладчыка ААН па БеларусіРадыё Свабода, 20 ліпеня 2020 г.
  12. ^ Менск увёў візавыя санкцыі супраць «найбольш заангажаваных у дачыненьні да Беларусі прадстаўнікоў Эўразьвязу»Радыё Свабода, 2 кастрычніка 2020 г.
  13. ^ Фэйкі й дэзынфармацыя: ўкраінскія ўцекачы ў Рэспубліцы БеларусьInformNapalm, 1 лютага 2019 г.