Мікалай Карпянкоў: розьніца паміж вэрсіямі

беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 01:04, 16 студзеня 2021

Мікалай Карпянкоў (нар. 6 верасьня 1968 г., Менск) — дзеяч рэжыма Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі, намесьнік Міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь — камандуючы унутранымі войскамі Беларусі (з 2020 г.).

Мікалай Мікалаевіч Карпянкоў
Намесьнік міністра ўнутраных справаў Беларусі
19 лістапада 2020 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 6 верасьня 1968
Менск, БССР
Адукацыя: Менская сувораўская вайсковая вучэльня (1985), Ульянаўская танкавая вучэльня (1989), Акадэмія МУС Беларусі (2003)
Узнагароды:
юбілейны мэдаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» ордэн «За службу Радзіме» III ступені За асабістую мужнасьць мэдаль „За адзнаку ў вайсковай службе“ мэдаль «За бездакорную службу» I ступені мэдаль «За бездакорную службу» II ступені мэдаль «За бездакорную службу» III ступені юбілейны мэдаль «100 год міліцыі Беларусі» юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі»

Біяграфія

Скончыў Менскую сувораўскую вучэльню (1985 г.), танкавую вучэльню ў расейскім Ульянаўску (1989 г.), пасьля чаго служыў у савецкім і беларускім войску.

З 1993 г. працаваў у структурах МУС Беларусі. Быў камандзірам антытэрарыстычнага аддзелу «Алмаз» МУС РБ (1992—1994).

З 1995 па 2003 год служыў на розных пасадах у Службе бясьпекі А. Лукашэнкі

У 2003 г. скончыў Акадэмію МУС Беларусі. З 2003 па 2010 гг. зноў камандаваў аддзелам «Алмаз» МУС. З 2011 па 2014 займаў розныя кіраўнічыя пасады ў МУС.

З 2014 г. па 19 лістапад 2020 г. кіраваў Галоўным упраўленьнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК).

19 лістапада 2020 г. прызначаны намесьнікам Міністра ўнутраных справаў Беларусі.

Падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020—2021 гг.

Падчас масавых мірных пратэстаў у Менску грамадзянаў, ня згодных з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў, Мікалай Карпянкоў быў заўважаны сярод сілавікоў, якія займаліся непасярэдным разгонам пратэстаў і зьбіцьцём грамадзянаў.

6 верасьня 2020 г. Карпянкоў разьбіў дручком шкляныя дзьверы ў кавярню «O’Petit»[1]. Паводле афіцыйнае інфармацыі, міліцыянты перасьледвалі актыўных удзельнікаў пратэстаў, якія іх правакавалі, а потым паспрабавалі схавацца ў кавярні[2].

Паводле сьведчаньняў, 13 кастрычніка 2020 г. Карпянкоў разам з іншымі сілавікамі выкраў на вуліцы грамадзяніна М. Харошына, даставіў яго ў Першамайскі РАУС Менска, дзе прымяніў да Харошына катаваньні[3].

У лістападзе 2020 году Сьвятлана Ціханоўская абвясьціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнаньня ГУБАЗіК, якім да таго часу кіраваў Карпянкоў, і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі ў сувязі з учыненымі імі злачынствамі ў час падаўленьня пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі[4].

20 лістапада 2020 г. Карпянкоў быў унесены ў санкцыйныя сьпісы Латвіі і Эстоніі[5].

15 студзеня 2021 г. незалежныя СМІ апублікавалі аўдыёзапіс, на якім чалавек, апазнаны як Мікалай Карпянкоў, зрабіў некалькі скандальных выказваньняў наконт пратэстаў. Паводле аналізу зьместа запісу, ён мог быць зроблены ў кастрычніку 2020 г.

На запісе Карпянкоў абразьліва адгукаўся аб пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскім, застрэленым сілавікамі:

Тарайковский, да, пьяница и дебил. Он умер, конечно, от резиновой пули, которая прилетела ему в грудь. Он стоял там в майке, и, я думаю, что с обратной стороны майки она не застрянет.

[Тарайкоўскі, так, п’яніца і дэбіл. Ён памёр, канечне, ад гумовай кулі, якая прыляцела яму ў грудзі. Ён стаяў там у ціштоцы, і, я думаю, з зваротнага боку цішоткі яна не застране][6]

Спасылаючыся на прыказы Лукашэнкі, Карпянкоў на запісе заахвочваў сілавікоў выкарыстоўваць зброю супраць пратэстоўцаў, у тым ліку забіваць іх:

…президент говорил, что если прет на тебя, если прет на тебя — применяй оружие, получается, вот нелетальное. В упор: по ногам, в живот, по яйцам. Чтобы понял, что он сотворил и что наделал, когда придет в сознание. Ну нанесите ему что-то в таком ну виде: либо покалечить, либо изувечить, либо убить. Применять оружие ему прямо в лоб, прямо в лоб, прямо в лицо, прямо туда, после чего он уже никогда, получается, не вернется в то состояние, в котором он находился.

Ну, откачают, так откачают. Не будет у него половины головного мозга, ну, туда ему и дорога. Потому что в основном все те, кто выходит на улицы на данный момент поучаствовать в рельсовой войне, получается, те, которые блокируют дороги, нападают на милиционеров, бросают «коктейли Молотова», — те же террористы. Это лишние люди в нашей стране. И этому сегодня было посвящено очень-очень много, на том небольшом совещании, которое проводил глава государства.

(…)

Главой государства мы прикрыты со всех сторон в плане применения оружия.

[…прэзыдэнт казаў, што калі прэ на цябе, выкарыстоўвай зброю, нелетальную. Ва ўпор: па нагах, у жывот, па яйцах. Каб зразумеў, што ён нарабіў, калі ачуняе. Ну нанясіце яму нешта такога кшталту: ці пакалечыць, ці зьнявечыць, ці забіць. Прымяняць зброю яму наўпрост у лоб, у твар, туды, пасьля чаго ён ужо ніколі ня вернецца ў той стан, у якім ён быў.

Адкачаюць, дык адкачаюць. Ня будзе мець паловы галаўнога мозгу, ну, так яму і трэба. Бо ў асноўным усе тыя, хто выходзіць на вуліцы на дадзены момант паўдзельнічаць у рэйкавай вайне, хто блякуе дарогі, атакуе міліцыянтаў, кідае «кактэйлі Молатава», — тыя ж тэрарысты. Гэта лішнія людзі ў нашай краіне. І гэтаму было прысьвечана сёньня вельмі-вельмі шмат, на той невялікай нарадзе, якую праводзіў галава дзяржавы.

(…)

Мы з усіх бакоў прыкрытыя галавой дзяржавы ў пляне выкарыстаньня зброі.] [6]

Карпянкоў таксама паведаміў пра намер уладаў стварыць канцэнтрацыйны лягер для ўдзельнікаў пратэстаў:

Создается база данных. В этой базе данных, кто попал второй раз, тот должен там и остаться. Сказано разработать, сделать лагерь, сделать лагерь, ну не для военнопленных, не для интернированных даже, а лагерь для особо острокопытных, такой для отселения. И поставить колючую проволоку, получается, по периметру. Два помещения сделать: топка — этаж, кормили — этаж, чтобы работали. Но там их держать, пока все не успокоится.

[Ствараецца база дадзеных. У гэтай базе дадзеных, хто патрапіў другі раз, той павінен там і застацца. Сказана распрацаваць, зрябіць лянер, не для ваеннапалонных, не для інтэрнаваных нават, а лягер для асабліва востракапытных, такі для адсяленьня. І паставіць калючы дрот, атрымліваецца, па пэрымэтры. Два памяшканьня зрабіць, топка — паверх, карміць — паверх, каб працавалі. Але іх там трымаць, пакуль усё не супакоіцца.] [6]


Зноскі

  1. ^ Глава ГУБОПиКа Карпенков дубинкой разносит витрину кафе [Галава ГУБАЗіК дручком разьбівае вітрыну кавярні]
  2. ^ Видео жесткого задержания в кофейне O’Petit: силовики в гражданском разбили дверь и достали людей [Відэа жорсткага затрыманьня ў кавярні O’Petit: сілавікі ў цывільным разьбілі дзьверы і дасталі людзей]
  3. ^ МАТЕРИАЛЫ ПО ЗАЯВЛЕНИЮ О ПРЕСТУПЛЕНИИ № 7352-6073-4883-8822 — Похищение и применение пыток к Хорошину М. Л. [Матар’ялы па заяве аб злачынстве № 7352-6073-4883-8822 — выкраданьне і катаваньне Харошына М. Л.] — Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў
  4. ^ Сьвятлана Ціханоўская запускае працэс прызнаньня ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі, Радыё Свабода, 20 лістапада 2020 р.
  5. ^ Латвия, Литва и Эстония добавили более 20 беларусов в санкционный список [Латвія, Летува і Эстонія дадалі больш за 20 беларусаў у санкцыйны сьпіс] — Mediazona.by, 20.11.2020
  6. ^ а б в «Сказано сделать лагерь для отселения особо острокопытных». BYPOL опубликовал запись голоса, похожего на Карпенкова ["Сказана зрабіць лягер для адсяленьня асабліва востракапытных". BYPOL апублікаваў запіс голасу, падобнага да Карпянкова] — Tut.by, 15.01.2021