Унутраныя войскі
(Перанакіравана з «Унутраныя войскі МУС Рэспублікі Беларусь»)
Унутраныя войскі — у свой час у СССР і ў наш час у большасьці краінаў СНД вайсковае фармаваньне, пабудаванае паводле тыпу арміі, асноўнымі задачамі якога зьяўляецца забесьпячэньне грамадзкае бясьпекі, канстытуцыйнага ладу, правоў і свабод грамадзянаў.
Унутраныя войскі не ўваходзяць у склад Узброеных сілаў Беларусі, Казахстану, Расеі, Украіны, і некаторых іншых краінаў. Яны, у адрозьненьне ад УС, адносяцца да «іншых войскаў і вайсковых фарміраваньняў»[1].
У Рэспубліцы Беларусь, у адпаведнасьці з законам ад 3 чэрвеня 1993 г. № 2341-XІІ «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь»:
Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь (далей — унутраныя войскі) — дзяржаўная вайсковая арганізацыя, прызначаная для абароны жыцьця, здароўя, правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, грамадзтва і дзяржавы, канстытуцыйнага ладу, бясьпекі і сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў.— [1]
Структура ўнутраных войскаў постсавецкіх дзяржаў
рэдагавацьУнутраныя войскі МУС Беларусі
рэдагаваць- Галоўнае ўпраўленьне камандуючага ўнутранымі войскамі
- Брыгада спэцыяльнага прызначэньня ўнутраных войскаў МУС РБ (г. Менск).
- 3 міліцэйскія брыгады ўнутраных войскаў УВ МУС РБ.
- 2 брыгады аховы аб’ектаў.
- 7 батальёнаў унутраных войскаў МУС УВ РБ.
- САХР УВ МУС РБ
Вальнае войска — 12 тысячаў чалавек.