Спарыш (сымбаль)

сымбаль

Спарыш — арнамэнтарны сымбаль, які значыць плённасьць, распаўсюджаны збольшага ва ўсіх індаэўрапейцаў. Сымбаль таксама выкарыстоўваўся Белым легіёнам, але зь іншым тлумачэньнем.

Значак(недаступная спасылка) Белага легіёну, дзе спарыш абкружаны вянком.

Этымалёгія

рэдагаваць

Паводле дасьледнікаў, слова «спарыш» першапачаткова пазначала  падвойнае зерне альбо падвойны колас, які трактаваўся як увасабленьне ўдачы і плоднасьці. Беларусы давалі такія каласы каровам, каб тыя добра радзілі, з каласоў плялі вянкі, варылі «брацкае піва», адкусвалі калосьсе зубамі — на ўдачу. Корань слова хаваецца ў шматлікіх мовах: старадаўнеславянскае «спорый» — «багаты, удалы, тлусты», лацінскае «prosper» — «шчаслівы, прыбытковы» і гэтак далей.

У фальклёры

рэдагаваць

Зь міталёгіі і арнамэнтальнай традыцыі вынікае, што Спарыш — сымбаль плоднасьці, распаўсюджаны як у славянаў, так і ў большасьці іншых індаэўрапейцаў. Гэта працяг міту пра багоў-блізьнятаў, роднасны балтыйскаму Юмісу, старажытнаіндыйскім Ашвінам.

Калі паглыбляцца ў распаўсюджанасьць спарыша, то можна выйсьці і на сымболіку старажытных баявых калясьніцаў з двума запрэжанымі коньмі, і на перакрыжаваныя сякеры бронзавага і жалезнага веку, і на скандынаўскую руну «Одал». Спарыш захаваўся ў беларускай ганчарнай традыцыі як два слоікі, змацаваныя паміж сабой, якія насілі касцам у поле. Арнамэнты са спарышом пашыраныя ў беларускай вышыўцы, на ручніках і паясах.

Белы легіён

рэдагаваць

Сяргей Чыслаў тлумачыў выкарыстаньне сымбалю Белым легіёнам і ягонае значэньне:

Гэта наш Дом. Падобны элемэнт у старажытнасьці мацаваўся на страсе хаты як абярэг. Для Легіёну гэта сымбаль таго, што беларускі Дом знаходзіцца пад абаронай. Калярыстыка — белы, чырвоны і чорны колеры — таксама абраная не выпадкова. Тлумачэньне такое: чалавек (чырвоны) сягае вышыняў (белы), моцна стоячы нагамі на глебе (чорны)

  • Спарыш можна пабачыць на афіцыйным сьцягу Рэспублікі Беларусі.
  • Сьцяг Белага легіёну — чырвонага колеру зь белым знакам «спарышу» ў чорным коле — упершыню быў узьняты на Дні Волі 25 сакавіка 1996 году[1].
  • Затрыманы ў жніўні 1998 году Ігар Корсак, які распаўсюджваў улёткі Белага легіёну, быў таксама абвінавачаны ў «распаўсюдзе фашысцкай сымболікі», пасьля намаляваньня на муры спарышу, аднак гэтае абвінавачваньне было зьнятае пасьля заключэньня экспэртаў-мастацтвазнаўцаў[1].

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць