Спары́ш — ганчарны выраб. Гліняная пасудзіна з 2-х ці 3-х гаршкоў (зрэдку і сальніцы) аднолькавага ці рознага памеру, змацаваных ручкай (да гаршкоў рабіліся накрыўкі). У спарышах насілі ежу на поле ў сенакос ці жніво.