Спам
Спам — непажаданы электронны допіс. На пачатку дасылаўся праз пошту. З цягам часу рассылка спаму пашырылася на сайты, блоґі, грамадзкія сеткі й мабільныя тэлефоны. Спамеры сталі хаваць зваротныя адрасы й выкарыстоўваюць для масавага рассыланьня допісу заражаныя траянамі кампутары.
Мінуўшчына
рэдагаваць3 траўня 1978 года супрацоўнік амэрыканскага прадпрыемства «Дыджытал Эквіпмэнт» Гэры Туэрк адправіў паведамленьне 393 карыстачам амэрыканскай урадавай сеткі «Арпанэт». У паведамленьні ўтрымоўвалася рэклама новай мадэлі кампутара. Адрасы ўсіх атрымальнікаў набіраліся ўручную. Атрыманьне рэкламнага паведамлення выклікала абуранасьць у супрацоўнікаў, і яны пажаліліся кіраўніцтву сеткі, пасьля чаго прадпрыемства, на якім працаваў Гэры Туэрк, атрымала вымову.
У 1994 годзе два адвакаты з Арызоны размясьцілі паведамленне аб сваіх паслугах па іміграцыі ў 6 тысячах сеціўных нарадах «Юзнэт». У выніку яны атрымалі мноства гняўлівых адказаў. У 2003 годзе амэрыканскі Кангрэс ухваліў Закон аб спыненьні спаму, што акрэсьліў правілы рассылкі для прадпрыемстваў. У 2009 годзе дзель спаму ў адпраўленай пошце перавысіла 90 адсоткаў, што ў штодзённым вымярэньні склала каля 120 мільярдаў паведамленьняў[1].
Паходжаньне панятку
рэдагавацьУ 1936 годзе амэрыканскае прадпрыемства «Гормэль Фудз» выпусьціла мясныя кансэрвы «Спам». У 1970 годзе на брытанскім тэлебачаньні ў перадачы «Лятучы цырк Монці Пайтана» паказалі жарт з кавярні, назвы ўсіх страваў якой зьмяшчалі слова «спам». На думку канадзкага праграміста Брэда Тэмплтана, назва масавых паштовых рассыланьняў паходзіць ад таго жарту[2].
Гэта — накід артыкула пра сеціва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Спаму выканалася 30 гадоў// Беларускія навіны ІТ. 4 траўня 2008
- ^ Спам адзначае трыццацігоддзе// Беларускія навіны ІТ. 29 красавіка 2008