Блог
Блоґ (блог, па-ангельску: blog, ад web log — «сеткавы часапіс падзей») — вэбсайт, асноўны зьмест якога — гэта запісы, якія рэгулярна дадаюцца уладальнікам блоґу, артыкулы або іншыя формы зьвестак. Характэрнымі для блоґаў зьяўляюцца кароткія запісы часовага значэньня.
Агульная інфармацыя
рэдагавацьПа аўтарскім складзе блоґі могуць быць асабістымі, групавымі (карпаратыўныя, клюбныя й г.д.) або грамадзкімі. Па зьмесьце — тэматычнымі або агульнымі.
Звычайным для блоґаў зьяўляецца мажлівасьць напісаньня камэнтараў (водгукаў) да ўсіх запісаў. Гэта мае важнае значэньне ва ўжываньні блоґаў у якасьці асяродку сеткавых зносінаў, якая мае шэраг яўных пераваг над электроннай поштай, чатамі або форумамі.
Вядзеньне блоґу робіцца магчымым пры наяўнасьці апраграмаваньня, якое дазваляе карыстальніку, ня ўмеламу ў вэб-распрацоўцы, дадаваць і зьмяняць запісы й рабіць іх дасяжнымі ў Сусьветным сеціве. Такое апраграмаваньне (якое звычайна завецца рухавічком блоґу (па-ангельску: blog engine), і якое адносіцца да сыстэмаў кіраваньня зьместам) можа быць разьмешчанае на асабістым сайце аўтара, або ў адной з сыстэм, якія прадстаўляюць месца спэцыяльна для блоґаў. Звычайна запісы распаўсюджваюцца праз RSS-канал.
У беларускай частцы сусьветнага сеціва бальшыня блогаў гуртуецца на сыстэме вядзеньня асабістых і калектыўных дзёньнікаў LiveJournal[Крыніца?]. Блоґ-сыстэма LiveJournal дазваляе весьці ня толькі асабістыя блоґі, але і групавыя — гэтак званыя суполкі (па-ангельску community). Суполка — гэта блоґ, куды карыстальнікі зьмяшчаюць допісы, аб’яднаныя нейкай адной тэматыкай.
Кшталты блоґаў
рэдагавацьПа аўтарах
рэдагаваць- Асабісты блоґ — запісы дасылаюцца аднім аўтарам.
- «Прывідны» блоґ — блоґ, пра аўтара якога няма ніякіх зьвестак.
- Супольны блоґ — аўтарамі зьяўляюцца некалькі асобаў.
- Карпаратыўны блоґ — разнастайнасьць супольнага блоґу, аўтарамі якога зьяўляюцца працаўнікі адной кампаніі.
Па тэматыцы
рэдагавацьЗвычайна асабістыя блоґі не зьяўляюцца тэматычнымі (нельга высьветліць адзіную тэматыку), але, як і ў супольных ці карпаратыўных, у асабістых блоґах можна адзначыць некалькі асноўных тэматык:
- Палітыка — блоґі, прысьвечаныя палітыцы. У гэтых блоґах удзельнікі абмяркоўваюць розныя палітычныя падзеі, тэндэнцыі.
- Супольны блоґ «Беларуская палітыка» — беларуская суполка ў Livejournal, дзе ўдзельнікі маюць права абмеркаваць розныя палітычныя справы Беларусі.
- Музыка — блоґі, у якіх аўтары выказваюць свае думкі наконт розных музыкаў, музычных гуртоў і твораў. Гэткія блоґі могуць прытрымлівацца як проста музычнай тэматыкі, гэтак і канкрэтных стыляў.
Сыстэмы блоґаў
рэдагаваць- Livejournal — адна з самых вядомых ў сьвеце сыстэмаў вядзеньня дзёньнікаў
- Blogger — папулярная англамоўная служба
- Medium — папулярная англамоўная служба
- Беларускі блоґінг — беларуская сыстэма блоґаў
Рухавічкі блоґаў
рэдагавацьІснуе шмат розных рухавічкоў. Адным з найбольш папулярных зьяўляецца WordPress. Таксама ёсьць шмат іншых рухавічкоў, якія адказваюць усім сучасным запатрабаваньням:
Глядзіце таксама
рэдагаваць- Мікраблог
- Фармат RSS
- Подкастынг (аўдыёблоґ або радыёблоґ)
- Сьпіс блоґаў вядомых беларусаў