Кампу́тарны ві́рус — кампутарная праграма, якая можа ўбудуоўвацца ў сыстэму, капіяваць сябе[1] й інфікаваць кампутар, тым самым заміная працы кампутара[2]. Тэрмінам «вірус» таксама памылкова называюць іншыя віды шкодных праграмаў, у ліку якіх adware і spyware, якія ня маюць самааднаўляльнай функцыянальнасьці. Сапраўдны вірус можа распаўсюджвацца ад кампутара да кампутара (у форме выконвальнага коду) праз лякальную сетку ці Інтэрнэт, а таксама на носьбітах інфармацыі, такіх як дыскеты, CD- і DVD-дыскі і USB-флэш-накапляльнікі[3].

Шансы на большае распаўсюджваньне ў тых вірусаў, якія інфікуюць іншыя файлы ў сеткавай файлавай сыстэме, ці на разьдзелах, зь якімі працуюць іншыя кампутары[4].

  1. ^ Dr. Alan Solomon Dr. Solomon's Virus Encyclopedia (анг.). — 1995. — ISBN 1897661002
  2. ^ Мікола Савіцкі Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы. — Менск: Энцыклапедыкс, 2009. — ISBN 978-985-6742-83-8
  3. ^ Jussi Parikka Digital Contagions. A Media Archaeology of Computer Viruses. — New York: Peter Lang, 2007. — (Digital Formations-series). — ISBN 978-0-8204-8837-0
  4. ^ Frederick Yoo (31 сакавіка 1996) What is a Computer Virus? Actlab.utexas.edu Праверана 23 студзеня 2010 г.