Софі Эліс-Бэкстар
Софі Мішэ́ль Э́ліс-Бэ́кстар (па-ангельску: Sophie Michelle Ellis-Bextor) — ангельская сьпявачка і кампазытар.
Софі Эліс-Бэкстар | |
Софі Мішэль Эліс-Бэкстар | |
Дата нараджэньня | 10 красавіка 1979[1][2] (45 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявачка, кампазытар, мадэль |
Гады дзейнасьці | 1997 — дагэтуль |
Жанры | электрапоп, дыска, танцавальная, гаўс |
Інструмэнты | вакал, фартэпіяна, гітара |
Псэўданімы | Mademoiselle E.B. |
Гурты | theaudience |
Супрацоўніцтва | Manic Street Preachers, DJ Spiller, The Freemasons, Armin van Buren, Junior Calder, Busface |
Лэйблы | Polydor, Fascination |
Бацька | Робін Бэкстар[d] |
Маці | Джэнет Эліс[d] |
Узнагароды | Showbusiness Recording Artist Award (2002)[5]; Edison Music Award — Best Dance Album (за альбом Read My Lips, 2003)[6]; European Top 100 Albums (за альбом «Trip the Light Fantastic», 2007) |
Сайт | SophieEllisBextor.net |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася 10 красавіка 1979 году ў Лёндане (Вялікабрытанія) у сям’і актрысы Джэнэт Эліс і тэлерэжысэра Робіна Бэкстара. Бацькі разьвяліся, калі Софі было 4 гады. Мае трох сёстраў і двух братоў.
Музычную кар’еру распачала ў 1997 годзе ў якасьці вакалісткі гурта «Theaudience», які праіснаваў менш за год. Пасьля Софі спрабавала працаваць мадэльлю і займацца пісьменьніцтвам, але гэтыя заняткі яе не захапілі.
З 2005 году Софі замужам за бас-гітарыстам брытанскага гурта «The Feeling» Рычардам Джоўнзам. У іх пяць сыноў — Соні (2004 г. н.), Кіт Вэлэнтайн (2009 г. н.), Рэй Голідэй (2012 г. н.), Джэсі (2015 г. н.) і Мікі (2019 г. н.).
Актыўна ўдзельнічае ў грамадзкіх кампаніях ў абарону правоў жанчынаў [7], па ахове навакольнага асяродзьдзя[8][9] і ў абарону правоў жывёлаў[10].
Творчасьць
рэдагавацьМузыка Эліс-Бэкстар уяўляе сабой мілагучную сумесь поп-музыкі, сучасных танцавальных рытмаў, дыска і характэрных электронных эфэктаў 1980-х гг.
Посьпех да Эліс-Бэкстар прыйшоў ў 2000 годзе пасьля прапановы вядомага італьянскага ды-джэя Сьпілера запісаць вакальную партыю да яго кампазыцыі «Groovejet». Песьня атрымала назву «If This Ain’t Love…» («Калі гэта не каханьне…») і патрапіла на першыя месцы ў шматлікіх гіт-парадах, у тым ліку адразу на першае месца ў Вялікабрытаніі.
У 2001 годзе дэбютны альбом Эліс-Бэкстар «Read My Lips» («Чытай па маіх вуснах») дасягнуў другой пазыцыі ў сьпісе найбольш папулярных у Вялікабрытаніі альбомаў. Гэтай жа вышыні дасягнулі дзьве песьні з альбому: вэрсія песьні Шэр «Take Me Home» («Забяры мяне дамоў») і «Murder on the Dancefloor» («Забойства на танцавальнай пляцоўцы»). Апошняя песьня стала найбольш пасьпяховай у кар’еры сьпявачкі: кампазыцыя заставалася ў сьпісе Топ-40 на працягу 23 тыдняў і стала самай прайграванай песьняй у Эўропе ў 2002 годзе[11].
Другі студыйны альбом сьпявачкі «Shoot from the Hip» выйшаў у 2003 годзе і быў менш пасьпяховым за дэбютны. Дзьве кампазыцыі зь яго — «Mixed Up World» («Складаны сьвет») і «I Won’t Change You» («Я ня буду зьмяняць цябе») — дасягнулі ў сьпісе папулярных песень Вялікабрытаніі адпаведна 6 і 9 месцы.
Трэці альбом сьпявачкі «Trip the Light Fantastic» (2007) стаў залатым: было прададзена больш за 100 тысячаў яго асобнікаў.
У верасьні 2007 году Эліс-Бэкстар прадстаўляла Вялікабрытанію на Сопацкім музычным фэстывалі (Польшча).
У 2013 годзе ўзяла ўдзел у 11-м сэзоне тэлевізыйнага танцавальнага шоў «Strictly Come Dancing» на брытанскім канале «BBC One», дзе выступала разам з прафэсійным танцорам Брэнданам Коўлам.[12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20]
Канцэрты і выступы ў Беларусі
рэдагавацьДыскаграфія (сольныя студыйныя альбомы)
рэдагавацьГод выданьня | Альбом | Прафэсійны рэйтынг AllMusic |
---|---|---|
2001 | Read My Lips («Чытай па маіх вуснах») [25] | |
2003 | Shoot from the Hip (шматзначны сэнс: «Страляй ад сьцягна» ці «Здымак ад сьцягна») [26] | |
2007 | Trip the Light Fantastic («Падарожжа на Вар’яцкую зорку», алюзія на раман Тэры Прачэта, на слэнгу назва альбома азначае «танцаваць», «запальваць») [27] | |
2011 | Make a Scene (шматзначны сэнс: «Учыні сцэну» ці «Стань заўважным») [28] | |
2014 | Wanderlust («Прага падарожжаў», у адзабленьні назвы альбому выкарыстаны асобныя кірылічныя літары, а ў музыцы шэрагу песень альбому адчувальны ўплыў усходнеэўрапэйскае музычнае традыцыі)[29] | |
2016 | Familia («Сям’я»; як і папярэдні, гэты альбом мае адметную рэгіянальную накіраванасьць, але гэтым разам — лацінаамэрыканскую)[30] | |
2019 | The Song Diaries (Orchestral Greatest Hits) («Песенныя дзёньнікі (Найвялікшыя хіты з аркэстрам)»; першы афіцыйны зборнік найлепшых песень сьпявачкі)[31][32] | |
2020 | Songs from the Kitchen Disco: Sophie Ellis-Bextor’s Greatest Hits («Песьні з кухоннае дыскатэкі: найвялікшыя хіты Софі-Эліс Бэкстар»; другі зборнік найлепшых песень сьпявачкі)[33] |
Найбольш вядомыя песьні
рэдагаваць- 2000 — «Groovejet (If This Ain’t Love…)» («Файна (Калі гэта не каханьне…)»)[34]
- 2001 — «Take Me Home» («Забяры мяне дамоў») [35]
- 2001 — «Murder on the Dancefloor» («Забойства на танцавальнай пляцоўцы»)[36]
- 2003 — «Mixed Up World» («Складаны сьвет»)[37]
- 2003 — «I Won’t Change You» («Я не буду зьмяняць цябе»)[38]
- 2007 — «Catch You» («Схапіць цябе»)[39]
- 2007 — «Me and My Imagination» («Я і мая фантазія»)[40]
- 2007 — «Today the Sun’s on Us» («Сёньня сонца сьвеціць нам»)[41]
- 2009 — «Heartbreak (Make Me a Dancer)» («Няшчасьце (Зрабі мяне танцоркай)»)[42]
- 2010 — «Can’t Fight This Feeling» («Не магу змагацца з гэтым пачуцьцём»)[43]
- 2010 — «Bittersweet» («Горка-салодкі»)[44]
- 2010 — «Not Giving Up on Love» («Не адмаўляюся ад каханьня»)[45]
- 2013 — «Young Blood» («Маладая кроў»)[46]
- 2014 — «Runaway Dreamer» («Летуценьнік-уцякач»)[47]
- 2014 — «Love Is a Camera» («Любоў гэта фотаапарат»)[48]
- 2014 — «The Deer and the Wolf» («Алень і воўк»)[49]
Музычны гурт
рэдагаваць- Клявішныя: Кіран Джэрэмія (Ciaran Jeremiah)
- Гітара: Сэтан Донт (Seton Daunt)
- Бас-гітара: Рычард Джоўнз (Richard Jones)
- Барабаны: Філ Уілкінсан (Phil Wilkinson)
- Бэк-вакал і скрыпка: Гіта Лэнглі (Gita Langley) і Кэт Паркер (Cat Parker)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #130202797 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Sophie Ellis-Bextor // Discogs (анг.) — 2000.
- ^ 11 really famous people you probably didn’t realise are from Hounslow - MyLondon — 2018.
- ^ Sophie Ellis-Bextor talks music and motherhood - Essential Surrey & SW London
- ^ Showbusiness Award
- ^ The Edison Music Awards
- ^ Софі Эліс-Бэкстар: я хачу, каб мае дзеці вырасьлі палітычна сьвядомымі(недаступная спасылка)
- ^ Праграма зелянейшых школаў Софі Эліс-Бэкстар
- ^ Софі Эліс-Бэкстар дае старт кампаніі ‘Lights Out London’(недаступная спасылка)
- ^ «Мех гэта сьмерць», — кажа Софі Эліс-Бэкстар
- ^ Murder On The Dancefloor, World Charts
- ^ Вальс у выкананьні Софі Эліс-Бэкстар і Брэндана Коўла BBC Strictly Come Dancing Праверана 16 красавіка 2021 г.
- ^ Джайв у выкананьні Софі Эліс-Бэкстар і Брэндана Коўла BBC Strictly Come Dancing Праверана 16 красавіка 2021 г.
- ^ Факстрот у выкананьні Софі Эліс-Бэкстар і Брэндана Коўла BBC Strictly Come Dancing Праверана 16 красавіка 2021 г.
- ^ Румба ў выкананьні Софі Эліс-Бэкстар і Брэндана Коўла BBC Strictly Come Dancing Праверана 16 красавіка 2021 г.
- ^ Венскі вальс у выкананьні Софі Эліс-Бэкстар і Брэндана Коўла BBC Strictly Come Dancing Праверана 16 красавіка 2021 г.
- ^ Танга ў выкананьні Софі Эліс-Бэкстар і Брэндана Коўла BBC Strictly Come Dancing Праверана 16 красавіка 2021 г.
- ^ Пасадобль у выкананьні Софі Эліс-Бэкстар і Брэндана Коўла пад музыку Пракоф'ева BBC Strictly Come Dancing Праверана 16 красавіка 2021 г.
- ^ Самба ў выкананьні Софі Эліс-Бэкстар і Брэндана Коўла BBC Strictly Come Dancing Праверана 16 красавіка 2021 г.
- ^ Фінальны адвольны танец (Showdance) у выкананьні Софі Эліс-Бэкстар і Брэндана Коўла BBC Strictly Come Dancing Праверана 16 красавіка 2021 г.
- ^ Софі Эліс-Бэкстар «закахалася» ў беларускія бліны БЕЛТА
- ^ Харызматычная брытанка Софі Эліс-Бэкстар дала першы канцэрт у Менску Onliner
- ^ Фотасправаздача Сьвятланы Ярашук з канцэрту Софі Эліс-Бэкстар Relax.by
- ^ A-Fest: мазгабойня, ветлівая міліцыя і цяжарная Софі Эліс-Бэкстар КП ў Беларусі
- ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
- ^ Старонка альбому на Allmusic.com Праверана 4 лістапада 2013 г.
- ^ Старонка альбому на Allmusic.com Праверана 2 верасьня 2016 г.
- ^ Sophie Ellis-Bextor: Orchestral Greatest Hits Праверана 22 ліпеня 2018 г.
- ^ Sophie Ellis-Bextor: Orchestral Greatest Hits AllMusic Праверана 20 лістапада 2022 г.
- ^ Songs From the Kitchen Disco: Sophie Ellis-Bextor's Greatest Hits AllMusic Праверана 20 лістапада 2022 г.
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
- ^ YouTube
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны вэб-сайт Софі Эліс-Бэкстар
- Софі Эліс-Бэкстар на сайце AllMusic
- Софі Эліс-Бэкстар на сайце BBC
- Софі Эліс-Бэкстар на сайце MusicBrainz
- Софі Эліс-Бэкстар на сайце IMDb
- Софі Эліс-Бэкстар на сайце Facebook
- Софі Эліс-Бэкстар на сайце Twitter
- Софі Эліс-Бэкстар на сайце Answers
- Блёг, прысьвечаны Софі Эліс-Бэкстар на сайце tumblr.com
- Anton Feliz Біяграфія Софі Эліс-Бэкстар: жанчына–хамэлеон Apelzin Праверана 18 красавіка 2021 г.
- Галерэя фатаздымкаў Софі Эліс-Бэкстар на сайце The Place: Celebrity Photos
- Песьні Софі Эліс-Бэкстар на сайце SongFacts
- Jenna Milliner Waddell (27 траўня 2019) After «The Last Watch», The One Remaining Question Is: Who Is Sophie Ellis-Bextor? / Пасьля «Апошняга дазору» адзінае пытаньне, што застаецца - хто такая Софі Эліс-Бэкстар? Refinery29 Праверана 18 красавіка 2021 г.
Інтэрвію
рэдагаваць- Sophie Ellis Bextor speaks to Variety Club / Інтэрвію Софі Эліс-Бэкстар для Variety Club Variety Club Праверана 16 красавіка 2021 г.
- The Close-up: Sophie Ellis-Bextor / Зблізку: Софі Эліс-Бэкстар (інтэрвію) The Guardian, 18 верасьня 2007 Праверана 16 красавіка 2021 г.
- Sophie Ellis-Bextor: The Grammatically Correct Interview / Софі Эліс-Бэкстар: граматычна карэктнае інтэрвію Totally Dublin Праверана 16 красавіка 2021 г.
- Stuart Husband (5 студзеня 2014) Sophie Ellis-Bextor interview: 'I don't thrust myself in people's faces like Lady Gaga' / Інтэрвію Софі Эліс-Бэкстар: «Я ня кідаюся людзям у вочы як Лэдзі Гага» The Telegraph Праверана 16 красавіка 2021 г.
- Andrew Darley (31 жніўня 2016) Family Values: An interview with Sophie Ellis-Bextor / Сямейныя каштоўнасьці: інтэрвію з Софі Эліс-Бэкстар The 405 Праверана 16 красавіка 2021 г.
- Charlotte Rivers (8 верасьня 2016) The interview: Sophie Ellis-Bextor / Інтэрвію: Софі Эліс-Бэкстар Charlotte Philby Праверана 16 красавіка 2021 г.
- With Strings Attached: Sophie Ellis-Bextor interview / З прымацаванымі струнамі: інтэрвію з Софі Эліс-Бэкстар Classic Pop Праверана 16 красавіка 2021 г.
- Michael McCarthy Love Is Pop Sophie Ellis-Bextor interview / Інтэрвію з Софі Эліс-Бэкстар Love Is Pop Праверана 16 красавіка 2021 г.