Соснаўскі сельсавет
Со́снаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — пасёлак Сосны 2.
Соснаўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Сосны 2 |
Дата ўтварэньня | 1 красавіка 1960 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагавацьУтвораны 20 жніўня 1924 году як Загальскі сельсавет у складзе Глускага раёну Бабруйскай акругі БССР. Цэнтар — вёска Загальле. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Глускім раёне БССР. 5 красавіка 1936 года перададзены ў склад Любанскага раёну Слуцкай акругі.
Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году — Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці.
1 красавіка 1960 году цэнтар сельсавета перанесены ў вёску Сосны, а сельсавет перайменаваны ў Соснаўскі[1].
9 сьнежня 2013 году пасёлак Сосны перайменаваны ў Сосны 2[2].
Гісторыя
рэдагавацьПаводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету — 2164 чалавекі[3], зь іх 96,7% — беларусы[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ^ «О переименовании сельского населенного пункта и отнесении его к агрогородку». Решение Любанского районного Совета депутатов от 9 декабря 2013 г. № 156(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году Архівавана 2 кастрычніка 2019. (рас.)
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году (рас.)