Бой у Гавенавічах
Бой у Гавенавічах — напад, арганізаваны прасавецкімі партызанамі на жаўнераў Беларускага корпуса самааховы ў вёсцы Гавенавічах 10 жніўня 1942 году.
Бой у Гавенавічах | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Партызанскі атрад імя Шчорса Партызанскі атрад імя Чапаева | Зьвяз Слонімскага батальёна БСА | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Павел Пранягін Мікалай Фядотаў | Лейтэнант Арлоўскі † | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
каля 200 чалавек 1 гармата | каля 50 чалавек | ||||||||
Страты | |||||||||
невядома | каля 20 чалавек забіта каля 30 чалавек палонныя | ||||||||
Перадумовы
рэдагавацьСлонімская нямецкая ўлада, што не жадала даваць зброю пакліканым і разьмешчаным у кашарах некалькім сотням самаахоўцаў, паслала на ахову двара ў Гавенавічах зьвяз Самааховы, для якога адпусьцілі крыху зброі. Гэтае заданьне выпала на долю няпоўнага зьвязу на чале з Арлоўскім. Да зьвязу быў дададзены фэльчар Аляксандар Талерчык з Парэчча.
У Гавенавічах зьвяз спыніўся ў доме былога двара Відухоўскага, колішні маёнтак, што стаяў на грудзе за царквою.
Бой
рэдагавацьБой пачаўся зьнянацку для самаахоўцаў на другую ноч іхнага знаходжаньня ў Гавенавічах. Іх абстралялі гарматай, такім чынам, партызаны разбурылі стары цагляны будынак, як адзначаў партызанскі камандовец Павел Пранягін, тамака таксама былі й немцы-інструктары, якія адразу пабяжалі да балота, але іх там забілі партызаны з кулямётаў. Бой цягнуўся нядоўга.
Некаторых з палонных расстралялі. Загінуў і камэндант паліцыі ў Гавенавічах Юзік Равенка. Уцяклі толькі сьвятароў сын з Слоніму Коля Лічко й сурынец Міхась Рубец. Двор партызаны спалілі ды ўзялі каля 40 кулямётаў і шмат набояў. Павел Пранягін, камандовец партызанаў, меркаваў, што гэта была «школа паліцаяў-кулямётчыкаў».
Страты самаахоўцаў
рэдагавацьПаводле Барыса Данілюка, бой адбыўся напрыканцы ліпеня, і ў ім загінулі 20 ці 22 жаўнеры БСА. Паводле данясеньня савецкага выведніка Шчарына, тамака загінула каля 50 самаахоўцаў. Махсуд Холаў, таджык-партызан з атраду імя Шчорса, успамінаў пра 43 палонных. Камандовец гэтага партызанскага атраду Павел Пранягін даваў ацэнку стратаў БСА каля 20 забітых і 30 палонных.
Пахаваньне самаахоўцаў
рэдагавацьБэрлінская беларуская газэта «Раніца» пра гэтае пісала:
Ляглі ўжо й першыя ахвяры за Бацькаўшчыну. Паў сьмерцяю жаўнера на сваёй баёвай постані камандзер Казлоўшчынскага Батальёну БСА, ляйтэнант Пётра Казакевіч, што вярнуўся ў Слонім на працу для бацькаўшчыны з Бэрліна. Паў ляйтэнант Арлоўскі, камандзір роты БСА ў Слоніме.
Забітых самаахоўцаў урачыста пахавалі на Ружанскіх могілках у жніўні 1942 году. Увосень таго ж году была ўшанаваная іхная памяць, у гэтым прымалі ўдзел:
- Юры Няпомнік — акруговы школьны інспэктар
- Барыс Суравы — дырэктар настаўніцкай сэмінарыі
- Сямён Цітовіч — начальнік Слонімскага раёну
- Язэп Дакіневіч — камандовец Слонімскага батальёна беларускай самааховы
- Аляксей Васіленя — сакратар гарадзкой управы
- Канстантын Кіслы — бурмістар
- Барыс Чыгрын і шмат самаахоўцаў
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Пра загінулых у Гавенавічах самаахоўцаў // Беларускі Рэзыстанс. — 2011. — № 1 (10). — С. 96—101.