Скураты (Берасьцейская вобласьць)

Скураты́[1]вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавету.

Скураты
трансьліт. Skuraty
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Івацэвіцкі
Сельсавет: Квасевіцкі
Насельніцтва: 144 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1645
Паштовы індэкс: 225264
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°44′33″ пн. ш. 25°6′24″ у. д. / 52.7425° пн. ш. 25.10667° у. д. / 52.7425; 25.10667Каардынаты: 52°44′33″ пн. ш. 25°6′24″ у. д. / 52.7425° пн. ш. 25.10667° у. д. / 52.7425; 25.10667
Скураты на мапе Беларусі ±
Скураты
Скураты
Скураты
Скураты
Скураты
Скураты

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню ў пісьмовых крыніцах вёска згадваецца 23 кастрычніка 1597 году, як вёска Косаўскай воласьці Слонімскага павету, якая была ў арэндзе ў пана Дзьмітрыя Васільевіча Кіяніна[2]. Сяло невялікае, ворнай зямлі было ўсяго «волок шесть, моркгов шестнадцать, прутов дванадцать пол».

У 1846 у вёсцы было 42 хаты, у якіх пражывала 328 чалавек. Усе разам яны мелі 463 дзесяціны ворнай зямлі, 144 дзесяціны сенакосу. У вёсцы было 11 коней, 92 валы, 54 каровы, 140 авечак, 83 сьвіньні, 9 пчаліных вульяў. За валоданьне зямлёй сяляне павінны былі плаціць грашовы чынш.

У 1905 годзе ў вёсцы жылі 617 чалавек[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 144 чалавекі
  • 1999 год — 256 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 153
  2. ^ Акты ВКЛ, т.14, ст.78
  3. ^ Указатель населения Гродненской губерни, 1905, ст.135

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Скураты(недаступная спасылка), Івацэвіцкі край, 4 лістапада 2008