Скупава
Ску́пава[2] (па-польску: Skupowo, назва ў мясцовай беларускай гаворцы: Ску́паво[3]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы, у складзе гміны Нараўка.
Скупава | |
польск. Skupowo | |
Паўночна-заходні канец вёскі | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Вышыня: | 140 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 201 чал. (2013)[1] |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°49′57″ пн. ш. 23°42′4″ у. д. / 52.8325° пн. ш. 23.70111° у. д.Каардынаты: 52°49′57″ пн. ш. 23°42′4″ у. д. / 52.8325° пн. ш. 23.70111° у. д. |
Скупава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Геаграфія
рэдагавацьЗнаходзіцца за 2 км на захад ад Нараўкі, 17 км на паўночны ўсход ад Гайнаўкі і за 48 км на паўднёвы ўсход ад Беластоку.
На поўдні і ўсходзе мяжуе зь Белавескай пушчай, на поўначы і захадзе — зь Лядзкай пушчай.
Мінуўшчына
рэдагавацьУ сярэдзіне XVI стагодзьдзя кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст надаў Нараўскую пушчу гарадзенскаму падстаросту Івану Масальскаму. Ягоны сын Фёдар, маршалак гарадзенскі, насяліў гэты абшар беларускімі праваслаўнымі падданымі са сваіх маёнткаў у Бераставіцы і Алекшыцах, а таксама заклаў тут царкву і манастыр. Пасьля пераходу нашчадкаў Фёдара Маскальскага ў каталіцтва манастыр, тым ня меней, застаўся праваслаўным.
Вёска Скупава паўстала на месцы «скупкі і продажу» лесу, то бок каля складоў, дзе адбываўся гандаль драўнінаю з пушчы.
У 1843 року сядзіба ў Скупаве належала Казімеру Буткевічу[2].
У 1880 року вёску цалкам зьнішчыў пажар, пасьля чаго жыхары пачалі будавацца на новым месцы непадалёк ад згарэлых хат. Гэтае паселішча атрымала назву Скупава Новае; пазьней хаты зьявіліся і на старым месцы, называным Скупавам Старым.
Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 378 жыхароў (49 каталікоў, 324 праваслаўных, 5 габпэяў; палякамі было запісаных 58 чалавек, беларусамі 320)[4].
Перад пачаткам нямецка-савецкай вайны Скупава налічвала каля 800 мяшканцаў. 31 ліпеня 1941 року вёска была спаленая нацыстамі, а насельніцтва вывезеная ў Навасады каля Заблудава.
Транспарт
рэдагавацьЛя вёскі праходзіць ваяводзкая дарога 687.
За некалькі сотняў мэтраў на ўсход ад асноўных збудаваньняў пралягае нячынны фрагмэнт шырокакалейнай чыгункі №59 з закінутай станцыяй Скупава.
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 7 кастрычніка 2015 г.
- ^ а б Skupowo (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 16 сьнежня 2012 г.
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 184
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 7 кастрычніка 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСкупава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Энцыкляпэдыя Белавескай пушчы (пол.)
- Фатаздымкі(недаступная спасылка)