Скрыпле́ва (па-польску: Skryplewo, па-падляску: Kaźmirê) — невялікая вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Скрыплева
польск. Skryplewo
Скрыплева
Мясцовая назва: Kaźmirê
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Гайнаўка
Насельніцтва: 16 чал. (2012)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-200
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°46′55″ пн. ш. 23°36′50″ у. д. / 52.78194° пн. ш. 23.61389° у. д. / 52.78194; 23.61389Каардынаты: 52°46′55″ пн. ш. 23°36′50″ у. д. / 52.78194° пн. ш. 23.61389° у. д. / 52.78194; 23.61389
Скрыплева на мапе Польшчы
Скрыплева
Скрыплева
Скрыплева
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Крыжы ў вёсцы

Вёска знаходзіцца на мяжы Белавескай пушчы.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары Скрыплева этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Дубінах[2]) ды палякі-каталікі (парафія Ўзьдзьвіжаньня Крыжа ў Гайнаўцы[3]).

Гісторыя

рэдагаваць

Першым жыхарам Скрыплева ў другой палове 18 ст. быў Казімір Лапінскі (родам з Лапаў). Ад яго імя ўзялася падляская назва вёскі. У міжваенны пэрыяд Скрыплева прыналежала да гміны Белавежа Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 40 жыхароў (16 каталікоў і 24 праваслаўныя, усе запісаныя палякамі)[4] Пасьля Другой сусьветнай вайны Скрыплева была далучане да гміны Гайнаўка.

  1. ^ Statystyka ludności na 31 grudnia 2012 r. (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 6 траўня 2015 г.
  2. ^ Strona Prawosławnej Parafii w Dubinach (пол.) Праверана 6 траўня 2015 г.
  3. ^ Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego w Hajnówce (пол.) Праверана 6 траўня 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 6 траўня 2015 г.