Крыстыянстад
Кры́стыянстад (па-швэдзку: Kristianstad) — горад у Швэцыі, які месьціцца ў лэне Сконэ. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай камуны. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала 41 299 чалавек[2]. Апошнім часам места разьвіваюць як турыстычны цэнтар, які сёньня прыцягвае наведвальнікаў у летні час у асноўным зь Нямеччыны, Даніі і Нідэрляндаў.
Крыстыянстад | |
Краіна: | Швэцыя |
Лэн: | Сконэ |
Плошча: |
|
Насельніцтва: |
|
Тэлефонны код: | 044 |
Геаграфічныя каардынаты: | 56°1′14.297″ пн. ш. 14°7′32.347″ у. д. / 56.02063806° пн. ш. 14.12565194° у. д.Каардынаты: 56°1′14.297″ пн. ш. 14°7′32.347″ у. д. / 56.02063806° пн. ш. 14.12565194° у. д. |
Крыстыянстад | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://www.kristianstad.se/ |
Гісторыя
рэдагавацьГорад быў закладзены ў 1614 годзе дацкім каралём Крыстыянам IV пасьля таго, як суседні Вэ быў спалены. Назва гораду літаральна адсылае да імя дацкага караля. Горад адразу стаўся дацкім фарпостам ва ўсходняй частцы Сконэ, абарянаючы рэгіён ад Швэцыі. Таксама Крыстыянстад успрымаўся асабістым сымбалем трыюмфу і сілы самога Крыстыяна. Тутака таксама быў пабудаваная царква, якая лічыцца адным з самых прыгожых будынкаў, пабудаваных каралём Крыстыянам IV. Кароль таксама меў на мэце ўзбудаваць у месьце замак альбо фартэцыю, але грошай на гэта не хапіла, таму тут быў пабудаваны толькі арсэнал, які сёньня служыць галоўным будынкам мясцовага музэю. Вуліцы гораду першапачаткова ўзводзіліся паводле пляну і былі натхнёныя архітэктурай Адраджэньня, таму сучасны гарадзкі цэнтар адрозьніваецца ад суседніх гарадоў Швэцыі. Паводле Роскільскага міру 1658 году горад патрапіў пад швэдзкі кантроль. На пачатку XVIII стагодзьдзя нейкі час у горадзе жыў у выгнаньні гетман войска Запароскага ў выгнаньні Піліп Орлік.