Скансэн
Ска́нсэн (па-швэдзку: Skansen) — этнаграфічны музэй на вольным паветры ў сталіцы Швэцыі Стакгольме, разьмешчаны на высьпе Юргордэн. Заснаваны 11 кастрычніка 1891 году Артурам Гасэліюсам. Паводле стану на 2014 год у музэі налічвалася каля 140 будынкаў з усёй Скандынавіі, найстарэйшы зь якіх — Ваствэйтлёфтэт — датуецца XIV стагодзьдзем. Колькасьць наведвальнікаў у 2015 годзе склала 1 377 120 чалавек[1].
Скансэн | |
Skansen | |
Галоўны ўваход у Скансэн | |
Месцазнаходжаньне | Стакгольм, Швэцыя |
---|---|
Наведнікаў |
|
Створаны | 11 кастрычніка 1891 |
Адкрыты | 11 лістапада 1891 |
Заснавальнік | Артур Хазеліус[d] |
Дырэктар | Ён Братмюр |
Геаграфічныя каардынаты | 59°19′27″ пн. ш. 18°6′7″ у. д. / 59.32417° пн. ш. 18.10194° у. д.Каардынаты: 59°19′27″ пн. ш. 18°6′7″ у. д. / 59.32417° пн. ш. 18.10194° у. д. |
Скансэн | |
Афіцыйны сайт |
Назва
рэдагавацьНазва паходзіць ад шанцу (па-швэдзку: Skans), які кароль Карл XIV Юган узьвёў як месца для гульняў для свайго сына Оскара.
Гісторыя
рэдагавацьБудучы заснавальнік Скансэну Артур Гасэліюс быў вельмі занепакоены тым, што народная культура можа быць страчана. У 1872 годзе ён ажыцьцявіў экспэдыцыю, зь якой прывёз розныя экспанаты, а таксама літаратуру й сабраныя народныя легенды. У Стакгольме ён зладзіў выставу, прысьвечаную вынікам сваёй экспэдыцыі і падараваў экспанаты дзяржаве, а ў 1880 годзе заснаваў Музэй Паўночных краінаў.
Наступным крокам Гасэліюса стала зьбіраньне ў адным месцы старых будынкаў з мэтай іх захаваньня — гэта й стала Скансэнам, які аднак да 1963 году быў часткай Музэю Паўночных краінаў. Музэй адкрыўся 11 кастрычніка 1891 году, стаўшы першым у сьвеце Этнаграфічным музэем на вольным паветры. Тады ў ім ужо знаходзіліся наступныя будынкі: хата з Муры, хата з Урсы (абедзьве з Далярны), дзьве хаты з Блекінге і саамскі шалаш[2].
Цяпер музэй мае наступныя аддзелы: прыродна-гістарычны, заалягічны, Цівалі, Аддзел сялянскіх будынкаў і Гарадзкі квартал XIX-га стагодзьдзя. Штогод на Раство ладзіцца кірмаш, а таксама шырока сьвяткуюцца буйныя нацыянальныя фэсты.
Галерэя
рэдагаваць-
Будынак Губгюлян, у якім знаходзіцца Музэй тытуню
-
Будынак Ліла Скуган
-
У будынку Паштамту
-
Сядзіба Скугагольм
-
Калядны кірмаш у Скансэне
-
Скансэнскі фунікулёр
-
Бронзавы бюст заснавальніка музэю — Артура Газэліюса, працы Югана Аксэля Вэтэрлюнда
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Landets museer lockar fler besökare (швэд.)
- ^ Trädgårdar på Skansen, Fataburen 1987
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСкансэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў