Скансін
Скансін (па-фарэрску: Skansin) — гістарычная крэпасьць у горадзе Торсгаўн, сталіцы Фарэрскіх выспаў. Мясцовыя жыхары называюць Скансін «Самай мірнай крэпасьцю ў сьвеце».
Скансін знаходзіцца непасрэдна ў гавані Торсгаўна на ўзвышшы. Ён быў пабудаваны прыкладна ў 1580 годзе па ініцыятыве Магнуса Гэінасана для абароны гораду ад варожых нападаў, пасьля таго, як сам падвергся нападу з боку пірата недалёка ад гораду.