Юргордэн (па-швэдзку: Djurgården), таксама Сёдра Юргордэн (даслоўна: Паўднёвы Юргордэн) — востраў і гістарычны раён у цэнтры Стакгольму, у складзе адміністрацыйнага раёну Эстэрмальм. Плошча 2,79 км². Насельніцтва каля 800 чалавек. Востраў гістарычна называўся Вальдэмарсён (па-швэдзку: Valdemarsön).

Юргордэн вядомы сваімі шматлікімі славутасьцямі і прыродай з мноствам старых дубоў. На востраве знаходзіцца шэраг папулярных музэяў (у т.л. Скансэн, які разам з паркам забаваў Грэна Люнд займае большую яго частку; Музэй карабля Ваза, Музэй Паўночных краінаў, Музэй ABBA), цікавых з культурна-гістарычнага пункту гледжаньня сядзібаў, амбасады. Жылыя кварталы знаходзяцца ў паўднёва-заходняй частцы востраву.

Панарама

рэдагаваць