Нача (басэйн Дзьвіны)

рака ў Беларусі, прыток Дзьвіны

На́ча, Начка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзьвіны. Цячэ ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 43 км. Плошча вадазбору 424 км². Выдатак вады ў вусьці 2,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Рака
Нача
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Арэхаўна
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Полацкі раён
Даўжыня 43 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,8 м³/с
Плошча басэйну 424 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Асноўныя прытокі — Бедрыца (левы), Валынка (правы).

Агульныя зьвесткі рэдагаваць

Выцякае з возера Арэхаўна каля вёскі Арэхаўна, вусьце за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Субаўшчыны. Цячэ ў межах Вушацка-Лепельскага ўзвышша.

Даліна на вялікім працягу трапэцападобная, шырынёй 200—300 м. Абалона перарывістая (шырыня 150—200 м), у сярэдняй і ніжняй плыні адсутнічае. Рэчышча ад вытоку на працягу 8 км каналізаванае, на астатнім працягу мерна зьвілістае, шырынёй 10—15 м.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы 3-й дэкады сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,7 м, найбольшая 3,7 м (1951 год). Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход 6 дзён[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 266.

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1