Сенькавічы (Івацэвіцкі раён)
Се́нькавічы[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Яглевіцкага сельсавету.
Сенькавічы | |
трансьліт. Sieńkavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Івацэвіцкі |
Сельсавет: | Яглевіцкі |
Насельніцтва: | 408 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1645 |
Паштовы індэкс: | 225252 |
СААТА: | 1234848036 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°45′2″ пн. ш. 25°16′17″ у. д. / 52.75056° пн. ш. 25.27139° у. д.Каардынаты: 52°45′2″ пн. ш. 25°16′17″ у. д. / 52.75056° пн. ш. 25.27139° у. д. |
± Сенькавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПершае пісьмовая згадка вёскі датуецца 14 сьнежня 1557 годам[2]. У гэты дзень Ганна Сухадольская робіць дарчы запіс у кнігу Слонімскага земскага суду, у якім перадае ў поўнае карыстаньне «молжонку своему Яну Суходольскому, узнаваючи его ку собе зычливую приязнь… дворец Сеньковский».
У 1567 годзе «двор Сенковский»[3] належыць Войцеху Войцехавічу Нарбуту. 25 кастрычніка 1567 году Нарбут па пастанове Гарадзенскага сэйму павінен быў выставіць са сваіх маёнткаў войска на паспалітае рушэньне з разьліку аднаго коньніка на 10 службаў ці двароў. У ліку маёнткаў, зь якіх Войцех Нарбут выставіў войска, значыцца і «двор Сеньковский» у Слонімским павеце.
З траўня 1756 году ваявода Смаленскі Пётар Сапега ў ліку другіх фальваркаў «даруе і навечна запісвае сыну свайму Яну Сапезе, старосту Сакалоўскаму фальварак»[4].
У 1905 годзе ў вёсцы пражывала 507 чалавек[5].
Да 9 жніўня 2022 году ўваходзіла ў склад скасаванага Падстарынскага сельсавету[6].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 408 чалавек
- 1999 год — 419 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
рэдагаваць- Курганны могільнік, мясцовая назва Швэдзкія капцы, адносіцца да ХІ—ХІІІ ст.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 156
- ^ Акты ВКЛ, т.22, ст.61
- ^ Русская историческая библиотерка, т.33, ст.502
- ^ Сенькавіцкі”Sapiehowe, т.III, ст.413
- ^ Указатель насел. мест. Гродн. губ., 1905г., ст.139
- ^ Пастанова Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў ад 9.08.2022, prava.by
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сенькавічы - Сеньковичи(недаступная спасылка), Край Івацэвіцкі