Сацыял-дэмакратычная работніцкая партыя Швэцыі
Сацыял-дэмакратычная работніцкая партыя Швэцыі (СДРПШ) — палітычная партыя Швэцыі левага кірунку, заснаваная ў 1889 годзе. У 1897 годзе займела праграму на аснове марксізму. Да 1899 году панавала пераваротніцкае крыло на чале з Аксэлем Даніельсанам(en) (1863—1899). У 1907 годзе партыю ўзначаліў правадыр памяркоўнага крыла Карл Яльмар Брантынг (1860—1925). У 1930-я гады зьмяніла ідэалёгію на рэфармізм(en). У зьнешняй палітыцы выступае за нэўтралітэт. У 1920—1926 гадах і з 2014 году стаяла на чале кааліцыйнага ўраду. У 1932—1976, 1982—1991, 1994—2006 гадах была адзінаасобна кіроўнай партыяй[1]. Да 1987 году мела супольнае сяброўства з прафэсійным зьвязам Краёвая арганізацыя ў Швэцыі(en), калі пры ўступленьні ў прафзьвяз людзі адначасна станавіліся сябрамі партыі[2].
Сацыял-дэмакратычная работніцкая партыя Швэцыі | |
швэдз. Sveriges socialdemokratiska arbetareparti | |
Лідэр партыі | Стэфан Лёвэн |
---|---|
Дата заснаваньня | 23 красавіка 1889 (135 гадоў таму) |
Штаб-кватэра | Стакгольм, вул. Свэавэгэн(en), д. 68 |
Ідэалёгія | сацыялізм |
Інтэрнацыянал | сацылістычны |
Моладзевая арганізацыя | Сацыял-дэмакратычны саюз моладзі Швэцыі(en) |
Колькасьць | 101 674 (2015) |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Эўрапарлямэнт |
5 / 20 |
· Рыксдаг |
113 / 349 |
· Рады лэнаў |
603 / 1678 |
Дэвіз | Партыя будучыні |
Афіцыйны сайт | socialdemokraterna.se |
Старшыні ўраду Швэцыі ад партыі:
- Карл Яльмар Брантынг (1920—1925)
- Рыкард Сандлер (1925—1926)
- Пэр Альбін Гансан(en) (1932—1946)
- Таге Эрляндэр(en) (1946—1969)
- Улёф Пальмэ (1969—1976, 1982—1986)
- Ёста Інгвар Карлсан (1986—1991, 1994—1996)
- Ганс Ёран Пэрсан (1996—2006)
- Стэфан Лёвэн (з 2014 году)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сацыял-дэмакратычная работніцкая партыя Швэцыі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 14. — С. 211. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5
- ^ Сымон Сьвістуновіч. Швэдзкі шлях прыцягальны, але // Зьвязда : газэта. — 18 жніўня 2011. — № 156 (27020). — С. 6. — ISSN 1990-763x.