Стэфан Лёвэн
Чэль Стэфан Лёвэ́н (па-швэдзку: Kjell Stefan Löfven; нарадзіўся 21 ліпеня 1957 году ў Стакгольме, Швэцыя[1]) — швэдзкі палітык, былы прэм’ер-міністар Швэцыі (з 3 кастрычніка 2014 году да 25 верасьня 2018 году), старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Швэцыі (з 27 студзеня 2012 году), былы старшыня прафсаюзнага аб’яднаньня IF Metall (з 1 студзеня 2006 па 27 студзеня 2012 году). З моманту пазбаўленьня ад абавязкаў прэм’ер-міністру ўзначальваў пераходны ўрад краіны[2].
Стэфан Лёвэн | |
па-швэдзку: Stefan Löfven | |
![]() Стэфан Лёвэн апасьля дэбатаў на тэлеканале SVT, 2014 год | |
Прэм’ер-міністар Швэцыі | |
---|---|
3 кастрычніка 2014 — цяперашні час | |
Папярэднік | Фрэдрык Райнфэльт |
Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Швэцыі | |
27 студзеня 2012 — цяперашні час | |
Папярэднік | Гокан Югольт |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 21 ліпеня 1957 (67 гадоў) г. Стакгольм, Швэцыя |
Партыя | Сацыял-дэмакратычная работніцкая партыя Швэцыі |
Адукацыя | |
Сужэнец | Ула Лёвэн |
Бацька | Карл Эдбэрг[d] |
Узнагароды | ![]() |
Подпіс | ![]() |
Біяграфія
рэдагавацьСтэфан Лёвэн нарадзіўся ў раёне Аспудэн у паўднёвай частцы Стакгольму, але ягоная маці ня здолела гадаваць адразу двух дзетак-блізьнятаў (бацька Стэфана памёр яшчэ да яго нараджэньня), і ва ўзросьце 10 месяцаў Стэфана Лёвэна ўсынавілі лесаруб зь мястэчка Сунэрста (камуна Салефтэа) Турэ Мэляндэр і ягоная жонка Ірыс[3]. У Мэляндэраў ужо былі дачка і сын.
Палітычная кар’ера
рэдагавацьНатхнёны дзейнасьцю Ўляфа Пальмэ, Стэфан Лёвэн уключыўся ў дзейнасьць швэдзкіх сацыял-дэмакратаў яшчэ з 13-гадовага ўзросту. Пасьля таго, як старшыня партыі Гокан Югольт раптоўна пакінуў сваю пасаду 26 студзеня 2012 году, на наступны дзень яго наступнікам абралі Стэфана Лёвэна[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Sveriges befolkning 1970, (CD-ROM version 1.04) Sveriges Släktforskarförbund 2003
- ^ Löfven leder övergångsregering (швэд.)
- ^ а б https://web.archive.org/web/20141006073615/http://www.allehanda.se/angermanland/ornskoldsvik/stefan-lofven-sorvage-ar-hemma
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСтэфан Лёвэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў