Сарансккабэль
Каардынаты: 54°12′27″ пн. ш. 45°10′17″ у. д. / 54.2075° пн. ш. 45.17139° у. д.
«Сарансккабэль» — прамысловае прадпрыемства Расеі, заснавае ў сакавіку 1950 году ў якасьці «Саранскага кабэльнага заводу» (Мардовія).
рас. Сарансккабель | |
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
---|---|
Заснаваная | 13 сакавіка 1950 (74 гады таму) |
Заснавальнікі | Савет міністраў СССР |
Уласьнікі | холдынг «Сарансккабэль» (100%) |
Краіна | Расея |
Разьмяшчэньне | Мардовія |
Адрас | Саранск, Пралетарскі раён, Будаўнічая вул., д. 3[1] |
Ключавыя фігуры | Павал Цьвяткоў |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | дрот, кабэль |
Абарачэньне | 10,882 млрд рас.рублёў (2019 год; 175,6 млн $) |
Апэрацыйны прыбытак | 188,4 млн рас.руб (2018 год; 2,71 млн $) |
Чысты прыбытак | 5,15 млн рас.руб (2019 год; 83 тыс. $)[2] |
Лік супрацоўнікаў | 1104 (2020 год) |
Матчына кампанія | «Поўнкабэль» (Санкт-Пецярбург) |
Аўдытар | ТАА «Аўдыт-Гарант» (Перм) |
На 2021 год завод выпускаў 7 відаў дроту — бляшаны, злучальны, неізаляваны гнуткі, паветраны для лініі электраперадачы (ЛЭП), побытавы і для электрычных установак. Таксама ажыцьцяўляўся выраб 4 відаў кабэлю: кіравальна-кантрольны, сілавы, сувязі (станцыйны, тэлефонны і шахтавы) і сыгнальна-блякавальны. Гнуткія сілавыя кабэлі выпускалі ў тэрмаэлястаплястычнай (ТЭП) абалонцы зь ізаляцыяй. Іншыя сілавыя кабэлі выраблялі зь ізаляцыяй з: 1) паперы для 1, 6 і 10 кілявольт; 2) плястмасы для 0,66, 1 і 6 кілявольт; 3) сшытага поліэтылену для 6, 10, 20 і 35 кілявольт. Урэшце кантрольныя і сілавыя кабэлі выпускалі: 1) зь нізкім газа- і дымавылучэньнем, 2) без утрыманьня галягенаў, 3) вогнеўпорныя[3]. Прадпрыемства мела ўласны выпрабавальны цэнтар і замежнага дылера ў Казахстане (Караганда)[4]. Па выніках 2019 году было 4-м найбольшым з 330 вытворцаў кабэляў у Расеі[2].
Мінуўшчына
рэдагаваць13 сакавіка 1950 году Савет міністраў СССР ухваліў Пастанову «Аб будаўніцтве кабэльнага заводу ў Саранску» (Мардоўская АССР). 1 жніўня 1955 году запусьцілі досьледны цэх кабэльных вырабаў у плястмасавай ізаляцыі. У 1963 годзе дабудавалі кіраўніча-побытавы корпус. Да 1965 году пабудавалі 3-ю чаргу галоўнага корпусу плошчай 2 гектары, дзе сталі вырабляць сыгнальна-блякавальныя і сілавыя кабэлі ў папяровай і плястмасавай ізаляцыі. Да 1975 году ўсталявалі аўтаматычныя паточныя лініі, што дазволіла сумясьціць скрутку і накладаньне абалонкі з браняваньнем. Сярод іншага, усталявалі паточныя лініі для вырабу жылаў тэлефонных і сыгнальна-блякавальных кабэляў, а таксама асвоілі рознанакіраваную скрутку ў вырабе сілавых, сыгнальна-блякавальных кабэляў і кабэляў сувязі. Да 1986 году ў цэхах № 1, 2 і 7 ўсталявалі 12 аўтаматычных і 10 мэханізаваных паточных лініяў, 10 комплексна-мэханізаваных участкаў. Таксама ўкаранілі 24 прылады абсталяваньня, у тым ліку алюмінавы прэс, што дазволіла выпускаць кабэлі ў алюмінавай абалонцы. Агулам для накладаньня мэталічнай абалонкі на кабэлі выкарыстоўвалі па 2 аднайстайныя прэсы — сьвінцовыя «Хансан-Робэртсан» № 3 і алюмінавыя «П-6043»[5].
У 1992 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае адкрытае акцыянэрнае таварыства «Завод Сарансккабэль». У 1999 годзе запусьцілі аўтаматычную вытворчую лінію тэлефонных кабэляў з наступным уводам вытворчасьці кампутарных кабэляў. У красавіку 2008 году пецярбурскі «Поўнкабэль» стаў мацярынскім прадпрыемствам заводу. У 2012 годзе завод пераўтварылі ў таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Сарансккабэль»[5]. У 2013 годзе адчынілі ўласны выпрабавальны цэнтар для дротавых і кабэльных вырабаў[6]. 28 чэрвеня 2013 году ўласьнікам 100 % паёў прадпрыемства стаў кіпрскі холдынг «Сарансккабэль» (Нікасія). Статутны капітал прадпрыемства складаў 841,3 млн расейскіх рублёў (10,8 млн даляраў ЗША)[7].
Кіраўнікі
рэдагаваць- Анатоль Бузлаеў (з 27 лютага 2009 году)
- Павал Цьвяткоў (з 2 сакавіка 2021 году)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Рэквізыты (рас.) // ТАА «Сарансккабэль», 2021 г. Праверана 11 красавіка 2021 г.
- ^ а б Фінансавы стан ТАА «Сарансккабэль» (рас.) // Фінансава-аналітычны партал «Тэст фірмы», 2021 г. Праверана 11 красавіка 2021 г.
- ^ Аб прадпрыемстве (рас.) // ТАА «Сарансккабэль», 2021 г. Праверана 11 красавіка 2021 г.
- ^ Дылер (рас.) // ТАА «Сарансккабэль», 2021 г. Праверана 11 красавіка 2021 г.
- ^ а б Гісторыя (рас.) // ТАА «Сарансккабэль», 2021 г. Праверана 11 красавіка 2021 г.
- ^ Выпрабавальны цэнтар (рас.) // ТАА «Сарансккабэль», 2021 г. Праверана 11 красавіка 2021 г.
- ^ ТАА «Сарансккабэль» (рас.) // Усерасейская сыстэма зьвестак «За сумленны бізнэс», 2021 г. Праверана 11 красавіка 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Навіны (рас.) // ТАА «Сарансккабэль», 2021 г. Праверана 11 красавіка 2021 г.
- Вырабы (рас.)
- Кантакты (рас.) // Гандлёвы дом «Сарансккабэль», 2021 г. Праверана 11 красавіка 2021 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |