Самураі Чарнобылю

Эстонскі дакумэнтальны фільм
(Перанакіравана з «Самураі Чарнобыля»)

«Самураі Чарнобылю» (па-эстонску: Tšernobõli samuraid) — дакумэнтальны фільм рэжысэра Івара Хэйнмаа, прадстаўлены ў 2012 року. Фільм прысьвечаны катастрофе на Чарнобыльскай АЭС 1986 року і ейным глябальным наступствам на фоне аварыі на японскай АЭС Фукусіма I. Фільм быў створаны ў супрацоўніцтве Грэцкага радыё і тэлебачаньня і Эстонскага тэлебачаньня.

Самураі Чарнобыля
Tšernobõli samuraid
Жанр дакумэнтальны фільм
Рэжысэр Івар Хэйнмаа
Сцэнарыст
  • Івар Хэйнмаа
  • Вэса Тоіёнэн
Прадусар
  • Івар Хэйнмаа
  • Маргіт Врэмэрт
  • Вэса Тоіёнэн
Дыктар Маргус Прангел
Кампазытар Лаўры-Даг Цююр
Апэратар Івар Хэйнмаа
Мантаж Тамбэт Тасуя
Вытворчасьць
  • Einmann Video OÜ
  • Yleisradio OY
Дата выхаду 11 красавіка 2012
Працягласьць 55 хв.
Краіна
Мова
Бюджэт 75 863

Фільм факусуецца на лёсе двух ліквідатараў, якія апынуліся на Чарнобыльскай АЭС пасьля аварыі: кіраўніка Эстонскага таварыства Чарнобылю ў Пярнумаа Яана Крынала (эст. Jaan Krinal) і былога зваршчыка Калева Кілка (эст. Kalev Kilk). Агулам над ліквідацыяй наступстваў выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі працавалі 5000 жыхароў Эстонскай ССР.

У 2011 року Яан і Калеў вяртаюцца ў Чарнобыль… У здымках таксама ўдзельнічалі галоўны радыёляг ЭССР у 1986 року доктар Пээтэр Мардна (эст. Peeter Mardna) і беларускі біёляг Аляксей Несьцярэнка[1] (сын Васіля Несьцярэнкі, кіраўнік Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі «Белрад»).

  1. ^ Самураи Чернобыля (рас.). Forum Cinemas AS. Праверана 16 траўня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць