Ліквідатары

удзельнікі ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС 1986 року
(Перанакіравана з «Ліквідатар»)

«Ліквідатары» — назва, якой у краінах былога СССР называюць звыш 880 000 чалавек, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якая адбылася 26 красавіка 1986 году. Ад Беларусі ў 30-кілямэтровай зоне адсяленьня працавалі звыш 16 тыс. чалавек[1].

Апісаньне

рэдагаваць
  • абслугоўваючы пэрсанал рэактараў
    • Юры Карнееў — адзіны чалавек з зьмены, што працаваў падчас катастрофы, які дажыў да сёньняшняга дня
  • Каля 40 пажарных, якія першымі прыбылі на месца катастрофы. Ніхто зь іх ня выжыў
  • Брыґада грамадзянскай абарону з Кіеву, якая займалася пахаваньнем заражанай глебы
  • мэдыцынскі пэрсанал
  • разнастайныя працоўныя і вайскоўцы, якія зьдзяйсьналі дэактывацыю і ачыстку тэрыторыі
  • вэрталётчыкі, якія засыпалі пажар на рэактары; герой Савецкага Саюзу Мікалай Мельнік, верталётчык, які ўсталяваў на рэактар датчыкі радыяцыі
  • будаўнікі, якія будавалі саркафаґ над рэактарам
  • службоўцы ўнутраных войскаў, якія ахоўвалі тэрыторыю
  • працаўнікі транспарту
  • шахцёры, якія выпамвоўвалі заражаную ваду для прадухіленьня патрапленьня яе ў ґрунтовыя воды
  1. ^ Папрасіўся добраахвотнікам // Ахова. — 26 красавіка 2011. — № 4 (20). — С. 6.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ліквідатарысховішча мультымэдыйных матэрыялаў