Самураі Чарнобылю
«Самураі Чарнобылю» (па-эстонску: Tšernobõli samuraid) — дакумэнтальны фільм рэжысэра Івара Хэйнмаа, прадстаўлены ў 2012 року. Фільм прысьвечаны катастрофе на Чарнобыльскай АЭС 1986 року і ейным глябальным наступствам на фоне аварыі на японскай АЭС Фукусіма I. Фільм быў створаны ў супрацоўніцтве Грэцкага радыё і тэлебачаньня і Эстонскага тэлебачаньня.
Самураі Чарнобыля | |
Tšernobõli samuraid | |
Жанр | дакумэнтальны фільм |
---|---|
Рэжысэр | Івар Хэйнмаа |
Сцэнарыст |
|
Прадусар |
|
Дыктар | Маргус Прангел |
Кампазытар | Лаўры-Даг Цююр |
Апэратар | Івар Хэйнмаа |
Мантаж | Тамбэт Тасуя |
Вытворчасьць |
|
Дата выхаду | 11 красавіка 2012 |
Працягласьць | 55 хв. |
Краіна | |
Мова | |
Бюджэт | 75 863 € |
Сюжэт
рэдагавацьФільм факусуецца на лёсе двух ліквідатараў, якія апынуліся на Чарнобыльскай АЭС пасьля аварыі: кіраўніка Эстонскага таварыства Чарнобылю ў Пярнумаа Яана Крынала (эст. Jaan Krinal) і былога зваршчыка Калева Кілка (эст. Kalev Kilk). Агулам над ліквідацыяй наступстваў выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі працавалі 5000 жыхароў Эстонскай ССР.
У 2011 року Яан і Калеў вяртаюцца ў Чарнобыль… У здымках таксама ўдзельнічалі галоўны радыёляг ЭССР у 1986 року доктар Пээтэр Мардна (эст. Peeter Mardna) і беларускі біёляг Аляксей Несьцярэнка[1] (сын Васіля Несьцярэнкі, кіраўнік Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі «Белрад»).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Самураи Чернобыля (рас.). Forum Cinemas AS. Праверана 16 траўня 2016 г.