Самсо́н Гео́ргіевіч Пярло́віч (13 жніўня 1923, в. Католышы Навагрудчына — 14 сьнежня 2001, Новагародак) — беларускі паэт, удзельнік беларускага новагародзкага патрыятычнага падпольля.

Самсон Пярловіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 жніўня 1923(1923-08-13)
Памёр 14 сьнежня 2001(2001-12-14) (78 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У часы нямецкай акупацыі быў прымусова вывезены на працу ў Нямеччыну. Пасьля вяртаньня на Бацькаўшчыну супрацоўнічаў з новагародзкай раённай газэтай. У 1947 стаў удзельнікам антысавецкай беларускай падпольнай арганізацыі «Саюз вызваленьня Беларусі» (СВБ). Быў упаўнаважаным СВБ у Наваградзкім раёне.

Пасьля знаёмства з Аляксандрам Бажко, супрацоўнікам баранавіцкай газэты, што назваўся сябрам іншай антысавецкай арганізацыі «Чайка», і які быў таемным агентам НКВД, арганізацыя была выкрыта.

Як згадваў Пярловіч: Ён [Бажко] распавёў, што ў Баранавічах таксама існуе падпольная арганізацыя «Чайка». А сам ён знаходзіцца ў вышэйшым зьвяне падпольнай структуры. Карацей, начальнік. Я яму верыў.

Арыштаваны 30 траўня 1947. Утрымліваўся ў Баранавіцкай сьледчай турме «Крывое кола». На працэсе, які праходзіў 29 жніўня — 31 жніўня 1947 у Баранавічах, асуджаны ваенным трыбуналам да 10 гадоў зьняволеньня з пазьнейшай высылкай. Адбываў пакараньне на лесапавале ў лягеры Усьць-Вым (Комі АССР), а з 1949 — у спэцлягерах Караганды (на будаўніцтве шахтаў).

Вызвалены 3 студзеня 1956. Высылку мусіў адбываць у Сарані Карагандзінскай вобласьці, але яна была адменена. У Беларусь вярнуўся ўвосені 1956 і працаваў на заводзе газавай апаратуры ў Навагрудку. На пэнсыі з 1980. Не рэабілітаваны.

  • Бяссмертнік: Вершы / Прадм. А.Лойка. — Мн.: Маст.літ., 1994. — 93 с.
  • Заяц на бярозе. Навагрудак, 1995.
  • Чарадзейны агонь. Навагрудак, 1998.

Літаратура

рэдагаваць
  • ПЯРЛОВІЧ Самсон // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Супрун В. Самсон Пярловіч // Антысавецкія рухі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць