Салямон Рандон
Хасэ́ Салямо́н Рандо́н Хімэ́нэс (па-гішпанску: José Salomón Rondón Giménez; нарадзіўся 16 верасьня 1989 году, Каракас, Вэнэсуэла) — вэнэсуэльскі футбаліст, нападнік мэксыканскага клюбу «Пачука» і нацыянальнай зборнай Вэнэсуэлы.
Салямон Рандон | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 верасьня 1989[1][2][3] (35 гадоў) | |
Рост | 189 см | |
Вага | 86 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Пачука | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2008 2008—2010 2010—2012 2012—2014 2014—2015 2015—2019 2018—2019 2019—2021 2021 2021—2023 2023—2024 2024— |
Арагуа Ляс-Пальмас Маляга Рубін Зэніт Ўэст Бромўіч Альбіён → Ньюкасл Юнайтэд (арэнда) Далянь Аэрбін → ЦСКА Масква (арэнда) Эвэртан Рывэр Плэйт Пачука |
49 (15) 46 (10) 67 (25) 36 (13) 37 (20) 108 (24) 32 (11) 27 (14) 10 (4) 27 (1) 17 (4) 26 (9) |
Зборныя | ||
2008— | Вэнэсуэла | 108 (43) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьСваю кар’еру пачаў у родным вэнэсуэльскім чэмпіянаце, дзе дэбютаваў за клюб «Арагуа». Улетку 2008 году пэрспэктыўнага гульца набыў гішпанскі клюб другога дывізіёну «Ляс-Пальмас», за які Салямон дэбютаваў 5 кастрычніка ў матчы супраць «Алявэсу».
19 ліпеня 2010 году нападнік пераехаў ў клюб «Маляга». Сума трансфэру склала 3,5 млн эўра. У жніўні 2012 году пачаўся расейскі этап кар’еры Рандона, гулец зьехаў у казанскі «Рубін» за 10 млн эўра. Саляон стала забіваў за татарскую каманды як у чэмпіянаце Расеі, гэтак і ў міжнародных спаборніцтвах. 31 студзеня 2014 году вэнэсуэльскі футбаліст далучыўся да піцерскага «Зэніту» за 15,8 млн фунтаў стэрлінгаў.
Міжнародная
рэдагаваць3 лютага 2008 году Рандон дэбютаваў за нацыянальную зборную Вэнэсуэлы ў таварыскім матчы супраць зборнай Гаіці.
Дасягненьні
рэдагаваць«Арагуа»:
- Уладальнік Кубка Вэнэсуэлы: 2008
«Зэніт»:
- Чэмпіён Расеі: 2015
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2015
«Рывэр Плэйт»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2023
«Пачука»:
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў КОНКАКАФ: 2024
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на Transfermarkt
- Профіль на FIFA.com