Саламія Крушальніцкая
Саламія Амвросьеўна Крушальніцкая[6] гербу Сас (па-ўкраінску: Соломія Амвросіївна Крушельницька, 23 верасьня 1873, с. Бялявінцы — 16 лістапада 1952) — украінская сьпявачка (лірыка-драматычнае сапрана), пэдагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны (1951).
Саламія Крушальніцкая | |
Дата нараджэньня | 23 верасьня 1872[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 16 лістапада 1952[3] (80 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | опэрная сьпявачка, музычны пэдагог |
Навуковая сфэра | опэра[5] і сьпеў[5] |
Месца працы | |
Сябра ў | Q12154918? |
Жанры | опэра |
Бацька | Amvrosiy Krushelnytskyi[d] |
Узнагароды | |
Сайт | salomeamuseum.lviv.ua |
Скончыла Львоўскую кансэрваторыю ў 1893 годзе, выкладала ў ёй (з 1946 году — прафэсар). Сьпявала ў буйнейшых опэрных тэатрах Эўропы, Амэрыкі. Валодала моцным голасам прыгожага тэмбру і вялікага дыяпазону. Выконвала драматычныя і лірычныя партыі: Тацьцяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» Пятра Чайкоўскага), Галька, Ганна («Галька», «Страшны двор» Станіслава Манюшкі), Чыа-Чыа-сан (аднайменная опэра Дж. Пучыні), Аіда, Дэздэмона («Аіда», «Атэла» Дж. Вердзі), Эльза, Лізавета («Лаэнгрын», «Тангейзер» Р.Вагнэра), Саламея, Электра (аднайменныя опэры Р.Штраўса) і іншыя. З 1923 году выступала толькі ў канцэртах.
Яе імя носіць Львоўскі нацыянальны тэатар опэры і балета.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Solomiya Krushelnytska // SNAC (анг.) — 2010.
- ^ Salomea Kruszelnicka // Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ а б в Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ Криса Л. Личаківський некрополь (укр.) — 2006. — С. 149. — ISBN 978-966-8955-00-6
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3.