Аляксандар Саладуха
Аляксандар Антонавіч Саладуха (18 студзеня 1959, Каменка, Сергіева-Пасадзкі раён, Маскоўская вобласьць) — беларускі сьпявак, выканаўца папулярнага рэпэртуару.
Аляксандар Саладуха | |
Дата нараджэньня | 18 студзеня 1959 (65 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Каменка, Сергіева-Пасадзкі раён, Маскоўская вобласьць, РСФСР |
Грамадзянства | Беларусь |
Прафэсія | сьпявак |
Жанры | шансон |
Інструмэнты | голас[d] |
Лэйблы | TON-Records, Vigma, Sony Music Entertainment, Монолит Рекордс |
Узнагароды | |
Сайт | a-soloduha.ru |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1982 годзе скончыў Менскі мэдыцынскі інстытут. Працаваў лекарам, удзельнічаў у мастацкай самадзейнасьці.
Пазьней — саліст эстраднага аркестру Белсаўпрафу.
З 1987 году — саліст Дзяржаўнага канцэртнага аркестру Беларусі.
1989 год — пачаў работу салістам тэатру песьні Ядзьвігі Паплаўскай-Аляксандра Ціхановіча.
1991 год — пачатак сольнай кар'еры, выступленьне з гуртом «Карусель». Песьні: на расейскай і беларускай мовах, стылістыка: шлягерная песьня. Выконвае песьні розных кампазытараў, у тым ліку Эдуарда Ханка, А. Марозава, А. Елісеенкава, І. Капланава, С. Сухамліна.
Прымае ўдзел у тэле- й радыё перадачах, выступае з канцэртамі ў краінах СНД.
У 1995 годзе прыехаў у Расею. Выйшаў альбом «Здравствуй, чужая милая». На аднайменны гіт, які зьяўляецца рэмэйкам (ён выконваўся рознымі артыстамі яшчэ ў савецкі час) быў зьняты кліп, які патрапіў у праграму Доброе утро, страна!. Але затым пачынаюцца нейкія праблемы й ён хутка вяртаецца ў Менск[1].
Напрыканцы дзевяностых сьпявак ізноў зьявіўся ў Расеі й пачаў супрацоўнічаць з Аляксандрам Марозавым. У кастрычніку 1999 году быў зьняты кліп на песьню «Калина». Ратацыя на расейскіх тэлеканалах, у тым ліку на канале Россия 1 («Доброе утро, страна!»).
3 ліпеня 2000 году выйшаў альбом «Калина, калина», які меў добрую папулярнасьць у Расеі. Але ўжо 8 ліпеня Саладуха ізноў зьехаў у Беларусь[2].
У 2005 годзе — выхад альбому «Сотни километров до любви» (увайшлі кампазыцыі мінулых гадоў і новыя песьні).
20 верасьня 2007 у Віцебскім летнім амфітэатры прайшоў соты канцэрт у рамках туру па гарадах Беларусі, у падтрымку альбому ў 2007 годзе.
У 2009 годзе ажаніўся з Натальляй[3].
У 2010 годзе выйшаў альбом «Ты для меня сбылась» з кліпам на загалоўную песьню.
У 2011 годзе выйшаў фільм пра Аляксандра Саладуху «Дочки моей глаза»[4].
11 лістапада 2011 году выходзіць новы альбом, зборнік «Берега» (бел. берагі), які ўвашоў у пяцёрку рэйтынга беларускіх музычных альбомаў па выніках адгрузак з аптовага складу кампаніі-выдаўца Вігма.
Аляксандар Саладуха працаваў над новым альбомам, выпуск якога плянаваўся ў 2014 годзе. Працоўная назва — «Не заставляйте женщин долго ждать»[5]. Альбом выйшаў у 2015 годзе пад назвай «Верное сердце»[6].
Быў прэтэндэнтам у адборачным туры міжнароднага конкурса «Эўрабачаньне»[7].
У 2017 годзе ўдзельнічаў у фэсьце «Песня года 2017»[8], у гала-канцэрце «Песьня года Беларусі» 2020[9].
Узнагароды
рэдагаваць- Дыплём Міжнароднага фэстывалю «Шлягер-90» (1990, Ленінград).
- Ляўрэат «песьні году Ўкраіны 2004» (зь песьняй «Здравствуй, чужая милая»).
- Заслужаны артыст Беларусі (2018)[10]
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы:
- Здравствуй, чужая милая
- Добрый вечер, любовь
- Зеленые глаза
- Наши окна
- Завороженная фея
- Я не вернусь
- Королева
- Вольная птушка
- Лёт лебединый
- Романс
- Молодой
- Карусель
- Чья вина
- Здравствуй, чужая милая (Skrillex dubstep mix)
- Посвящение женщине («Монолит», Расея, 1997):
- Любимая женщина
- Неравный брак
- Неприкаянная любовь
- Посвящение женщине
- Бессонница
- Поздняя любовь feat Иван Дрон
- На улице старинной
- Одиночество
- Одинокий
- На ветру
- Вспоминайте меня
- Дорога моя
- Калина, калина… («Арс», Расея, 2000):
- Смородина
- Калина
- Вишневый туман
- Между двух огней
- Обнимала, не любила
- Плыть
- Сын
- Дым
- Грешник
- Кто не рискует…
- Одинокий («TON-Records», 2002):
- Одинокий
- Эта женщина уходит от меня
- Королева зимы
- Дни любви
- Окольцованная птица
- Сколько зим, сколько лет
- Калина
- Дорога моя
- Перекресток
- Мерседес
- Ищу звезду
- Карусель (ремикс)
- Поздняя любовь (ремикс)
- «Лучшие песни» («Vigma», 2003)
- «Сотни километров до любви» («Vigma», 2005)
- «Любить тебя, родная» (2006)
- «Ты для меня сбылась» (2010)
- «Берега» («Vigma», «Квадро-Диск», 2011).
- Верное сердце («Vigma», 2015)
Крыніцы й заўвагі
рэдагаваць- ^ «Зубастое» интервью в программе «К нам приехал…»
- ^ Белорусский хит. Солодуха.(недаступная спасылка) SB.BY
- ^ Кривец Н. (27 лютага 2014) Жена Александра Солодухи Наталия: «То, что мы до сих пор вместе, больше Сашина заслуга» (рас.). Комсомольская правда.
- ^ Александр Солодуха снимает третий фильм о себе.
- ^ Александр Солодуха за один концерт заработал 30 тысяч евро
- ^ Александр Солодуха - Верное сердце (2015, CD). Discogs. Праверана 18 студзеня 2020 г.
- ^ Белтэлерадыёкампанія прыняла больш за 80 заявак на ўдзел у нацыянальным адборы "Еўрабачання". БЕЛТА (24 лістапада 2015).
- ^ Фестываль "Песня года Беларусі - 2017" пройдзе ў Маладзечне 23 чэрвеня. БЕЛТА.
- ^ Овсепьян И. (18 студзеня 2020) Гала-концерт «Песни года Беларуси» прошел во Дворце спорта, специальным гостем стал Тима Белорусских. СБ. Беларусь сегодня.
- ^ Лукашенко присвоил звание «Заслуженный артист» Александру Солодухе (рас.). naviny.by (10 студзеня 2018).
- ^ Александр Солодуха — Медиа библиотека
Літаратура
рэдагаваць- Саладуха Аляксандр Антонавіч // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 97.