Сако́ля (па-польску: Sokole, па-падляску: Сако́ля[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Саколя
польск. Sokole
Саколя
Першыя згадкі: 1775
Мясцовая назва: Саколя
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Вышыня: 142 м н. у. м.
Насельніцтва: 191 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 53°5′9″ пн. ш. 23°30′48″ у. д. / 53.08583° пн. ш. 23.51333° у. д. / 53.08583; 23.51333Каардынаты: 53°5′9″ пн. ш. 23°30′48″ у. д. / 53.08583° пн. ш. 23.51333° у. д. / 53.08583; 23.51333
Саколя на мапе Польшчы
Саколя
Саколя
Саколя
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Побач зь вёскай праходзіць нядзейная чыгуначная лінія БеластокЗубкіВаўкавыск. Саколя знаходзяцца на паляне ў Кнышынскай пушчы.

Народны Дом ім. Юзэфа Пілсудскага (1937 г.).

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[3]) з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй і этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыход сьв. Міколы ў Міхалове[4]).

Гісторыя

рэдагаваць

Праўдападобна пачаткам вёскі была корчма на дарозе з Гарадка ў Беласток. Першыя згадкі пра вёску паходзяць з 1775 г., калі тут было 5 хатаў. Да 1789 г. Саколя пабольшаліся да 11 хатаў[2]. У 1815 г. Саколя прыналежалі да фальварку ў Валілах і пражывалі тут 6 мужыцкіх сем'яў. Мужыкі. У 1887 г. 68 тутэйшых сем'яў атрымала зямлю на ўласнасьць, у гэтым самым годзе была пабудаваная чыгуначная лінія БеластокВаўкавыск[5]. У міжваенны пэрыяд Саколя прыналежалі да гміны Міхалова Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 147 жыхароў (62 праваслаўных і 85каталікоў, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[6]. У 1933 г. настаўніца Марыя Лесьняк заснавала тут аматорскі тэатар, які і стаў прычынкам да пабудовы Народнага Дому ім. Юзэфа Пілсудскага. У 1946 г. пражывала тут 246 жыхароў[5].

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 15 чэрвеня 2015 г.
  2. ^ а б Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 47 Праверана 15 чэрвеня 2015 г.
  3. ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 15 чэрвеня 2015 г.
  4. ^ Parafia Prawosławna p.w. św. Mikołaja Cudotwórcy w Michałowie (пол.) Праверана 15 чэрвеня 2015 г.
  5. ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 15 чэрвеня 2015 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 16 (пол.) Праверана 15 чэрвеня 2015 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Andrzej Kasperowicz, Monografia wsi Sokole 1775–2010, historia Stanku, Świnobrodu, Zajmy i Żedni, Sokole 2010.