Саграда Фамілья
Славутасьць | |
Саграда Фамілья
Sagrada Família Basílica i Temple Expiatori de la Sagrada Família Templo Expiatorio de la Sagrada Familia Базыліка і выкупленчая царква Сьвятой Сям’і | |
Від на фасад базылікі (заходні бок)
(з фатаздымку выдаленыя краны) | |
Краіна | Гішпанія |
Месцазнаходжаньне | Барсэлёна, Каталёнія |
Каардынаты | 41°24′13″ пн. ш. 2°10′28″ у. д. / 41.40361° пн. ш. 2.17444° у. д.Каардынаты: 41°24′13″ пн. ш. 2°10′28″ у. д. / 41.40361° пн. ш. 2.17444° у. д. |
Канфэсія | Рыма-каталіцтва |
Эпархія | Барсэлёнская |
Архітэктурны стыль | каталёнскі мадэрнізм |
Аўтар праекту | Антоні Гаўдзі |
Асноўныя даты: | |
Апошні плябан | Арцыбіскуп Хуан Хасэ Амэльля |
Статус | Малая базыліка |
Стан | дзейнічае/будуецца |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Саграда Фамілья | |
Саграда Фамілья на Вікісховішчы |
Базыліка і царква выкупленьня Сьвятой Сям’і (па-каталянску: Basílica i Temple Expiatori de la Sagrada Família, па-гішпанску: Templo Expiatorio de la Sagrada Familia), больш вядомая як Саграда Фамілья ([səˈɣɾaðə fəˈmiɫiə]) — рыма-каталіцкі храм у Барсэлёне (Каталёнія, Гішпанія), запачаткаваны каталянскім архітэктарам Антоні Гаўдзі (1852—1926) у 1883 року. Гаўдзі займаўся гэтай справай да канца свайго жыцьця, здолеўшы скончыць толькі чвэрць усяго праекту. Ягоная частка будынку занесеная ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Будаўніцтва працягнулася пасьля ягонай сьмерці дзякуючы прыватным ахвяраваньням і ня скончанае дагэтуль. Прагназуецца, што храм будзе завершаны да 2026 року — да стагодзьдзя сьмерці Гаўдзі.
Мінуўшчына
рэдагавацьУзьвядзеньня храму ў Барсэлёне пажадаў кнігар Хасэп Марыя Бакабэльля, які, пабываўшы ў Ватыкане, натхніўся базылікай Санта Каса ў Лярэта. Будаўніцтва пачалося 19 сакавіка 1882 року пад кіраўніцтвам архітэктара Франсыска дэ Паўля дэль Вільляра, аднак праз год ён адмовіўся ад працы. Ягоную справу пераняў Гаўдзі, які кардынальна зьмяніў праект з ранейшага гатычнага. Да свайго скону ён пасьпеў скончыць каля 25% усяго праекту, аднак пасьля яго праца працягвалася да выбуху Грамадзянскай вайны 1936 року.
У вайну частка базылікі была разбураная каталянскімі анархістамі. Праца працягнулася з 1940 року, сучасны дызайн створаны на адноўленых плянах, якія ў вайну таксама згінулі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСаграда Фамілья — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў