Рэспубліка Іскалату
Рэспу́бліка І́скалату (па-латыску: Iskolata Republika) — умоўная назва латвійскага савецкага дзяржаўнага ўтварэньня на неакупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Відзэмэ[1] й Латгаліі[2] са сьнежня 1917 да лютага 1918 году.
Рэспубліка Іскалату Iskolata Republika | ||||
| ||||
| ||||
Афіцыйная мова | латыская, расейская | |||
Сталіца | Цэсіс, пазьней Валка |
Гісторыя
рэдагаваць24 сьнежня 1917 году (6 студзеня 1918 году) у латвійскім горадзе Валка Выканаўчы камітэт Рады працоўных, салдацкіх і безьзямельных дэпутатаў Латвіі (Іскалат) прыняў дэклярацыю пра самавызначэньне Латвіі. Была ўтвораная Савецкая Латвія (так званая Рэспубліка Іскалату), улада якой распаўсюджвалася на раёны Латвіі, не занятыя нямецкімі войскамі. Старшынём ураду Рэспублікі Іскалату стаў Фрыцыс Розіньш. Напачатку наступнага году нямецкія войскі занялі ўсю тэрыторыю сучаснай Латвіі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы й заўвагі
рэдагаваць- ^ 30 сакавіка (12 красавіка) 1917 году Ўсерасейскі Часовы ўрад выдаў пастанову «Пра часовае стварэньне адміністрацыйнага кіраваньня й мясцовага самакіраваньня Эстляндзкай губэрні», у адпаведнасьці зь якім паўночныя паветы Ліфляндзкай губэрні з эстонскім насельніцтвам былі ўключаныя ў склад Эстляндзкай губэрні
- ^ У сьнежні 1917 году Савет Народных Камісараў Расеі выдаў дэкрэт пра аддзяленьне латгальскіх паветаў ад Віцебскай губэрні, г.зн. пра ўключэньне Рэзекненскага, Дзьвінскага й Лудзенскага паветаў у склад Латвіі.