Фры́цыс Розіньш або Фры́дрых Розіньш (па-латыску: Fricis Roziņš, меў мянушку Āzis (Казёл); 1870—1919) — латыскі марксіст і рэвалюцыянэр, выдавец і журналіст. У 1891—1897 вучыўся ў Тартускім унівэрсітэце.

Фрыцыс Розіньш
старшыня выканкаму Рады працоўных, салдацкіх і безьзямельных дэпутатаў Латвіі (Рэспублікі Іскалату)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 сакавіка 1870
воласьць Пурмсату, Курзэмэ, Расейская імпэрыя
Памёр: 7 траўня 1919
воласьць Лузнава, ЛССР

Са сьнежня 1917 да лютага 1918 гг. быў старшынём Рады працоўных, салдацкіх і безьзямельных дэпутатаў Латвіі (Рэспублікі Іскалату). З сакавіка 1918 г. — намесьнікам народнага камісарыяту па справах нацыянальнасьцяў РСФСР; быў таксама сябрам Прэзыдыюму Ўсерасейскага цэнтральнага выканаўчага камітэту (УЦВК). У 1919 г. камісарам земляробства ва ўрадзе Савецкай Латвіі.

Пахаваны ў Рызе.