Рэгіёны Ангельшчыны

Рэґіёны Анґельшчыны
  1. Вялікі Лёндан
  2. Паўднёва-Усходняя Анґельшчына
  3. Паўднёва-Заходняя Анґельшчына
  4. Заходні Мідлэнд
  5. Паўночна-Заходняя Анґельшчына
  6. Паўночна-Усходняя Анґельшчына
  7. Ёркшыр і Гамбэр
  8. Усходні Мідлэнд
  9. Усходняя Анґельшчына

Рэґіёны (па-ангельску: Regions, ці Government Office Regions) — адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі верхняга ўзроўню ў Анґельшчыне. Кожны рэґіён улуючае адну ці некалькі адзінкаў узроўню ґрафстваў.

Гісторыя

рэдагаваць

Падзел на рэґіёны быў ўведзены ў 1994 р. урадам Джона Мэйджара.

Ґеаґрафія

рэдагаваць

Дзевяць рэґіёнаў Анґельшчыны займаюць плошчу ў 130 тыс. км², цалкам пакрываюць тэрыторыю Анґельшчыны й маюць памеры ад паўтары (Вялікі Лёндан) да дваццаці трох (Паўднёва-Заходняя Анґельшчына) тысячаў км². Сем зь дзевяці рэґіёнаў абмываюцца водамі Атлянтычнага акіяну (Паўночным ды Ірляндзкім морамі, Брыстальскаю затокаю, пратокамі Ля-Манш й Па-дэ-Кале, эстуарыямі рэкаў Тэмза і Гамбэр), рэґіёны Заходні Мідлэнд ды Вялікі Лондан маюць толькі сухапутныя межы. Тры зб дзевяці рэґіёнаў Анґельшчыны мяжуюць з Ўэйлзам, два рэґіёны з Шатляндыяю, заразом рэґіён Паўночна-Заходняя Анґельшчына мяжуе з абедзвюма гэтымі гістарычнымі правінцыямі.

Дэмаґрафія

рэдагаваць

У дзевяці рэґіёнах Анґельшчыны па зьвестках 2012 року пражывае агулам 53,5 млн людзей, пры сярэдняй шчыльнасьці насельніцтва 410 чал./км². У кожным зь дзевяці рэґіёнаў Анґельшчыны па асобнасьці пражывае ад 2,6 (Паўночна-Усходняя Анґельшчына) да 8,7 (Паўднёва-Усходняя Анґлія) млн. людзей, пры сярэдняй шчыльнасьці насельніцтва ад 224 (Паўднёва-Заходняя Анґельшчына) да 5285 (Вялікі Лёндан) чал./км².

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць

Дзевяць рэґіёнаў Анґельшчыны падзеленыя агулам на 6 мэтрапольных ґрафстваў, 28 немэтрапольных ґрафстваў, 55 унітарных адзінкаў, 32 раёны Вялікага Лёндану, Лёнданзкі Сіці ды астравы Сілі, якія, у сваю чаргу, аб’яднаныя ў 48 цырыманіяльных ґрафстваў, для зьдзяйсьненьня імі цырыманіяльных функцыяў. Мэтрапольныя й немэтрапольныя ґрафствы падзеленыя адпаведна на 36 мэтрапольных і 201 немэтрапольны раён; унітарныя адзінкі, раёны Вялікага Лёндану, Лёнданзкі Сіці і астравы Сілі падзелы на раёны не маюць.

Палітыка

рэдагаваць

Сьпіс рэґіёнаў Анґельшчыны

рэдагаваць
Рэґіён Цэнтр(ы) Плошча,
км²
Насельніцтва,
чал. (2012) [1]
Шчыльнасць насельніцтва,
чал./км²
СУП на душу
насельніцтва, £
Код NUTS1 Мапа
1 Вялікі Лёндан Лёндан 1 572 8 308 400 5285,24 30 385 UKI  
2 Усходняя Анґельшчына Кембрыдж 19 096 8 724 700 456,89 22 624 UKH  
3 Усходні Мідлэнд Мелтан-Мобры
(Лестэршыр)
23 829 5 339 600 224,08 18 195 UKF  
4 Ёркшыр і Гамбэр Лідс,
Шэфілд
13 004 5 642 600 433,91 17 161 UKE  
5 Паўночна-Усходняя Анґельшчына Ньюкасл-эпон-Тайн 14 165 7 084 300 500,13 17 433 UKC  
6 Паўночна-Заходняя Анґельшчына Манчэстэр 8 592 2 602 300 302,87 15 688 UKD  
7 Заходні Мідлэнд Бірмінґгэм 15 420 5 316 700 344,79 16 880 UKG  
8 Паўднёва-Усходняя Анґельшчына Саўтгэмптан 15 627 4 567 700 292,30 17 698 UKJ  
9 Паўднёва-Заходняя Анґельшчына Брыстал,
Плімут
19 120 5 907 300 308,96 20 524 UKK  
Усяго 130 425 53 493 700 410,15

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць